Гастон Рамірэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Гастон Рамірэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гастон Эсек’ель Рамірэс Перэйра
Мянушка El Aguila
Нарадзіўся 2 снежня 1990(1990-12-02)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Уругвай
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Віртус Энтэла
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2005—2009 Уругвай Пеньяроль
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Уругвай Пеньяроль 30 (6)
2010—2012 Італія Балоння 58 (12)
2012—2016 Англія Саўтгемптан 48 (6)
2014—2015   Англія Хал Сіці 22 (1)
2016   Англія Мідлсбра 18 (7)
2016—2017 Англія Мідлсбра 22 (2)
2017—2021 Італія Сампдорыя 115 (14)
2021—2022 Італія Монца 6 (1)
2022— Італія Віртус Энтэла 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Уругвай Уругвай (да 20) 3 (0)
2012 Уругвай Уругвай (алімп.) 5 (2)
2010—2018 Уругвай Уругвай 43 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гастон Эсек’ель Рамірэс Перэйра (ісп.: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нар. 2 снежня 1990, Фрай-Бентас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Віртус Энтэла». Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая (2010—2018).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру Гастон у клубе «Пеньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 года. У сезоне 2009/10 забіў за клуб 6 мячоў, чым дапамог «Пеньяролю» стаць чэмпіёнам Уругвая. У жніўні 2010 года перашоў у склад італьянскай «Балонні» за 2,5 млн еўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасня 2010 года матчам супраць «Катаніі», які скончыўся з лікам 1:1.

31 жніўня 2012 года далучыўся да складу англійскага клуба «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Трансфер іграка каштаваў англічанінам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсенала», дзе яго новы клуб трываў буйную паражэнне з лікам 1:6. Гастон з’явіўся на пляцоўцы ў другой палове матча замест Стывена Дэвіса. 23 студзеня 2014 года ігрок атрымаў пашкоджанне, з-за чаго прапусціў некалькі тыдняў.

1 верасня 2014 на правах арэнды перайшоў у «Хал Сіці». Па заканчэння тэрміну арэнды ўлетку 2015 года вярнуўся ў «Саўтгемптан», аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2016 года быў арандаваны «Мідлсбра»[3]. Па заканчэнні сезона 2015/16 у якасці свабоднага агента пакінуў «Саўтгемптан», і ў ліпені 2016 года падпісаў з «Мідлсбра» кантракт[4].

Па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2017 года Рамірэс стаў іграком італьянскай «Сампдорыі»[5], дзе гуляў да лета 2021 года. У снежні 2021 года падпісаў кантракт з «Монцай» з Серыі B да канца сезона 2021/22, пасля выхаду клуба па выніках сезона ў Серыю A пакінуў каманду.

У кастрычніку 2022 года падпісаў кантракт з клубам Серыі C «Віртус Энтэла».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

8 кастрычніка 2010 года Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругвая таварыскім матчам супраць зборнай Інданезіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Пеньяроль»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]