Гасцініца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гатэль)
Атэль Плаза, Нью-Ёрк
Гатэль Llao Llao у Барылочэ, Аргенціна.

Гасці́ніца, атэ́ль (або гатэ́ль) — маёмасны комплекс (дом, будынак, частка будынка, іншыя пабудовы) са спецыялізаванымі мэбляванымі пакоямі («нумарамі») для часовага пражывання асоб, якія прыяжджаюць у населены пункт[1]. Звычайна прадастаўляюцца і іншыя паслугі (уборка, ахова), у залежнасці ад класа абслугоўвання.

Гасцініцы адрозніваюцца: паводле прызначэння — агульнага тыпу, ведамасныя, бізнес-гатэлі, турысцкія для аўтатурыстаў, матэлі, кемпінгі, курортныя, спартыўныя, для транзытных пасажыраў (пры вакзалах); паводле ўмяшчальнасці — малыя (да 100 месцаў), сярэднія (100—500 месцаў) і вялікія (больш за 500 месцаў); у залежнасці ад узроўню камфорту (паводле колькасці «зорак») — 1-,2-,3-,4-,5-зоркавыя; паводле рэжыму эксплуатацыі (круглагадовыя, сезонныя); паводле размяшчэння (горад, пасёлак, курорт і г.д.)[1].

Традыцыйная гасцініца ў Германіі

У складзе гасцініц вылучаюць памяшканні: жылыя (нумары), прыёму, сэрвісу, грамадскага харчавання (кавярня, рэстаран), адміністрацыйныя, гаспадарчыя. Пры высокакамфартабельных гасцініцах ёсць памяшканні культурна-масавыя (канцэртныя, выставачныя, канферэнц-залы), спартыўна-аздараўленчыя (басейны, саўны)[1].

Гасцініцы ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. У Заходняй Еўропе ролю гасцініц выконвалі харчэўні, аўстэрыі, заезныя дамы, корчмы; у краінах Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі, Закаўказзякараван-сараі (IXXIV ст.). На Беларусі паходзяць ад гасцінага двара[1].

Зноскі

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). С. 86

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lundberg, Donald E., The Hotel and Restaurant Business, Boston: Cahners Books, 1974. ISBN 0-8436-2044-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]