Еўропа (атэль, Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гатэль «Еўропа», Бабруйск)
Рэшткі гатэля, 2007

Гатэль «Бярэзіна і Еўрапейская» — прыватны гатэль у Бабруйску (на рагу ранейшых вуліц Альхоўскай і 2-й Слуцкай, цяпер на рагу вуліц Чангарскай і Карла Маркса), які ў народзе называлі «Парыж». Пабудаваны на сродкі і належаў маянткоўцу-каталіку Бабруйскага павета і прадпрымальніку Каралю Канстанцінавічу Незабытоўскаму (1865—1952). Станам на 1914 год — самы прэстыжны гатэль у горадзе. За савецкай уладай быў нацыяналізаваны, а падчас Другой сусветнай вайны зруйнаваны і ў такім стане стаіць да цяперашняга часу. У суседнім будынку, што размяшчаўся таксама на рагу вуліц Скобелеўскай і Палігоннай, знаходзіўся гатэль «Бярэзіна» і галоўная паштовая ўправа горада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Piber, A. Niezabytowski Karol Stanisław / A. Piber // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1978. — Tom XXIII : Niemirycz Władysław — Olszak Wacław. — S. 105—107.