Гатэрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гатэрыя
Tuatara.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Sphenodontia

Сямейства:

Sphenodontidae

Род:

Sphenodon

Від:

Гатэрыя

Навуковая назва

Sphenodon punctatus
Gray, 1842

Арэал

North Island Map tuatara.PNG

ITIS   202132
NCBI   8508

Гатэрыя, або Туатара[1] (Sphenodon punctatus) — від паўзуноў з атрада дзюбагаловых.

Жыве на дробных астравах Новай Зеландыі. Даўжыня дасягае 76 см. Маса цела самцоў каля 1 кг, самак — каля 0,5 кг. Расце да 50 гадоў, агульная працягласць жыцця — 100 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 15-20 гадоў. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Знешнім выглядам і спосабам жыцця нагадвае буйных ігуан. Як і ў многіх яшчарак, у гатэрыі добра развітае «трэцяе» (або цемянное) вока, якое ў сучасных вышэйшых пазваночных ператварылася ў шышкападобную залозу — эпіфіз. Даказана, што гатэрыя з дапамогай гэтага органа, размешчанага на цемені, здольная адрозніваць ўзровень асветленасці. Лічыцца, што гэтая асаблівасць дазваляе гатэрыі выбраць становішча цела для аптымальнага яго прагрэву сонцам. Гатэрыя з'яўляецца выміраючым рэліктавым відам і падлягае ахове. Уваходзіць у Чырвоную кнігу МСАП.

Зноскі

  1. Напісанне Гатэрыя, Туатара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.88
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах