Гафолія
Гафолія (іўр.: עֲתַלְיָה, Аталія), дачка ізраільскага цара Ахава — царыца Іудзейскага царства (842 – 837 да.н.э.), жонка Іярама.
Пазнаўшы пра смерць свайго брата, ізраільскага цара Іярама, а таксама свайго сына Ахозіі, забітых па загадзе паўстаўшым вайскаводам Іуям падчас знішчэння роду Ахава ў Ізраілі; Гафолія са свайго боку загадала забіваць нашчадкаў Давыда ва ўсёй Іудзеі. Згодна Бібліі, Гафолія вырашыла знішчыць "усё царскае племя дому Іудзіна" (2Хрон.22:10), аднак малодшаму сына Ахозіі — Іаясу, атрымалася выратавацца, немаўляці схаваў і выхаваў у сябе першасвятар Іядай.
Праз шэсць гад пасля гэтых падзей, маленькі Іаяс быў памазаны на валадарства і абвешчаны Іядаям у Храме пры вялікай колькасці народа новым царом Іудзеі. Для Гафоліі такія падзеі былі поўнай нечаканасцю, яна была схоплена, адведзена да патоку Кедрона і там пакарана смерцю (2Хрон.23:21).
Гафолія ў мастацтве [правіць]
У 1691 французскі драматург Жан Расін напісаў п'есу паводле біблейскага сюжэту, якую назваў "Гафолія". Нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон напісаў музыку для п'есы Расіна, якая была выканана ў Берліне ў 1845. У 1733 англійскі кампазітар Георг Фрыдрых Гендэль напісаў араторыю, заснаваную на жыцці царыцы.
| Валадары Старажытнага Ізраіля і Іудзеі | ||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||