Гваздзік армерыяпадобны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гваздзік армерыяпадобны
Dianthus armeria 060805.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Гваздзікакветныя

Сямейства:

Гваздзіковыя

Род:

Гваздзік

Від:

Гваздзік армерыяпадобны

Навуковая назва

Dianthus armeria L.

Гваздзік армерыяпадобны (Dianthus armeria) — від адна- ці двухлетніх травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя.

Змест

Арэал [правіць]

Від сустракаецца па ўсёй Еўропе, з Партугаліі на поўначы да паўднёвай Шатландыі і паўднёвай Фінляндыі, і з усходу да Украіны і Каўказа.[1][2][3] У Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэалу. Дакладна вядомы ў Брэсцкай (Столінскі р-н), Гомельскай (Жыткавіцкі, Лоеўскі і Хойніцкі р-ны) і Гродзенскай (г. Гродна) абласцях. Раней прыводзіўся для наваколля Гродна, Ваўкавыска, Шчучына і Лоева.[4]

Гваздзік армерыяпадобны расце да 60 см вышынёй. Лісце валасістае, цёмна-зялёнае, тонкае, да 5 см даўжынёй. Корань кароткі вертыкальны. Кветкі 8-15 мм у дыяметры, з пяццю пялёсткамі, яркага чырвона-ружовага колеру, сабраныя ў невялікае суквецце ў верхняй частцы сцябла. Квітнее ў чэрвені — верасні.[3][5]

Прымяненне і выкарыстанне [правіць]

Шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах.

Ахова [правіць]

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Літве і Польшчы.[4]

Галерэя [правіць]

Зноскі

  1. Flora Europaea: Dianthus armeria
  2. Den Virtuella Floran: Dianthus armeria (in Swedish, with maps)
  3. 3,0 3,1 Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
  4. 4,0 4,1 Гваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі (руск.) 
  5. Flora of NW Europe: Dianthus armeria

Спасылкі [правіць]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны