Гваздзік картузіянскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гваздзік картузіянскі
Diánthus Carthusianórum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus carthusianorum L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   502027
NCBI   288951
EOL   486527
IPNI   ???
TPL   kew-2763976

Гваздзік картузіянскі (Dianthus carthusianorum) — травяністая расліна сямейства гваздзіковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з нешматлікімі прамастойнымі або прыўзнятымі голымі кветканоснымі парасткамі вышынёй 15-70 см і галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць вегетатыўныя парасткі. Лісце супраціўнае, лінейнае, каля асновы зрастаецца ў похву. Кветкі на кароткіх кветаножках, каля асновы з бурымі або чарнаватымі ланцэтнымі доўгавостраканцовымі лускавінкамі, сабраны па 3-8 у верхавінкавае галоўчатае суквецце. Чашачка пурпуровая, пяцізубчатая, да сярэдзіны абхвачана шырокаяйкападобнымі, шылападобна звужанымі лускавінкамі. Вяночак ружовы або пурпурова-чырвоны. Плод — прадаўгаватая каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Заходняе Міжземнамор'е, Балканы. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Месцы росту: сасновыя, шыракаліста-сасновыя і шыракалістыя лясы, сухадольныя лугі на пясчаных глебах, лясныя паляны, узлескі і прасекі, чыгуначныя насыпы; расце невялікімі, нярэдка даволі буйнымі групамі або асобнымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-верасні, пладаносіць у верасні-кастрычніку. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5