Гвіда Адлер
Гвіда Адлер (ням.: Guido Adler, 1 лістапада 1855, Іванчыцэ, Славакія — 15 лютага 1941, Вена) — аўстрыйскі музыказнавец, адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Гвіда Адлер нарадзіўся 1 лістапада 1855 года ў Маравіі ў мястэчку Айбеншуц (цяпер Іванчыцэ) у яўрэйскай сям'і. Гвіда быў адным з шасці дзяцей у сям'і ўрача. Яго бацька заўчасна памёр у 1857 годзе[1]. Маці, разам з дзецьмі, была вымушаная пакінуць родныя мясціны.
Сям'я змагла існаваць толькі дзякуючы дапамозе адной з дабрачынных арганізацый, якая таксама спрыяла паступлення Гвіда ў Венскі ўніверсітэт, які той з поспехам скончыў.
Пазней Гвіда Адлер працаваў прафесарам тэорыі і гісторыі музыкі ў Венскім універсітэце.
У 1898 годзе Гвіда Адлер заснаваў Інстытут музыказнаўства пры Венскім універсітэце, які сам і ўзначальваў аж да 1927 года.
У 1930-я гады падвергнуўся антысеміцкім нападкам, быў выключаны з ням.: Gesellschaft der Musikfreunde, пазбаўлены ганаровага членства ў ням.: Staatstheater-und Bühnenakademie.
Гвіда Адлер памёр 15 лютага 1941 года ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене. Яго дачка, Мелані Караліна Адлер (Melanie Karoline Adler), была ў 1942 годзе дэпартавана ў Мінск і забітая 26 мая ў канцэнтрацыйным лагеры Малы Трасцянец.
Дзейнасць [правіць]
Удзельнічаў у выданні "Квартальніка музычнай навукі" (з 1884) і серыі "Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі" (1894-1938).
Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага таварыства (1870-я гг.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 года яго ганаровы старшыня.
Асноўныя працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі музычных стыляў, эстэтыцы.
Бібліяграфія [правіць]
- «Eine Studie zur Geschichte der Harmonie» (1881);
- «Die Wiederholung und Nachahmung in der Mehrstimmigkeit» (1886);
- «Ein Satz eines unbekannten Beethovemschen Klavierkoncerts» (1888).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.