Гвіда Гвініцэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гвідо Гвініцэлі
Guido Guinizelli dei Principi
Дата нараджэння:

1230({{padleft:1230|4|0}})

Дата смерці:

1276({{padleft:1276|4|0}})

Грамадзянства:

Сцяг Італіі Італія

Род дзейнасці:

паэт

Кірунак:

«dolce stil nuovo»
«салодкі новы стыль»

Гвіда Гвініцэлі (італ.: Guido Guinizelli dei Principi; каля 1230-1276) — найбуйнейшы з паэтаў Італіі да Дантэ і непасрэдны настаўнік Дантэ ў лірыцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з Балонні са старажытнай знакамітай сям'і. Памёр у выгнанні. Да нас дайшла толькі нязначная колькасць твораў Гвініцэлі (канцон і санетаў), але гэтыя творы лічацца першымі ўзорамі арыгінальнай італьянскай паэзіі. Да Гвініцэлі італьянская паэзія, «сіцылійская школа», наследвала творы правансальскіх трубадураў; Гвініцэлі спалучыў у сваёй творчасці, з аднаго боку, філасофскія і спірытуалістычныя элементы (канцоны), успрынятыя Дантэ ад Гвініцэлі, а з другога - паэтычны рэалізм (некаторыя санеты Гвініцэлі - рэальныя малюнкі, незвычайныя для яго папярэднікаў). Школа Гвініцэлі, так званая «Балонская», з'яўлялася першым носьбітам «dolce stil nuovo» - «салодкага новага стылю».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Salvadori Giulio. Guido Guinizelli. 1893.
  • Vossler Karl. Guido Guinizelli. 1904.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.