Гвінейская лесасаванна
| Гвінейская лесасаванна | |
| Біём |
Трапічныя і субтрапічныя лугі, саванны і хмызнякі |
|---|---|
| Мяжуе з |
Нігерскія пераходныя лясы, Заходнесуданская саванна(ісп.) бел. |
| Плошча |
673 600 км² |
| Краіны |
Бенін — Камерун — Кот-д'Івуар — Гамбія — Гана — Гвінея - Гвінея-Бісау — Нігерыя — Сенегал Сьера-Леонэ — Тога |
| Вышыня над уз. м. |
вышэй |
| Захаванасць |
Critical/Endangered |
| Глоўбал-200 |
- |
Гвінейская лесасаванна — экарэгіён у Заходняй Афрыцы, які складаецца з палос лесу, якія чаргуюцца з саваннамі і пашай, і распасціраецца з усходу на захад. Ён мяжуе з Нігерскімі пераходнымі лясамі паблізу ўзбярэжжа і з Заходнесуданскай саваннай(ісп.) бел. у глыбі кантынента.
Змест |
Апісанне [правіць]
Гвінейская лесасаванна займае плошчу 673.600 км², сягаючы ад заходняга Сенегала да ўсходняй Нігерыі, заходзячы на тэрыторыю Гамбіі, Гвінеі-Бісаў, Гвінеі, Сьера-Леонэ, Кот-д'Івуара, Ганы, Тога і Беніна. Камерунскае нагор'е ва ўсходняй Нігерыі і Камеруне аддзяляе Гвінейскую лесасаванну ад Паўночнай Кангалезскай лесасаванны(англ.) бел., якая ляжыць усходней. Дагамейскі разрыў — гэта рэгіён ў Тога і Беніне, дзе лесасаванна выходзіць на ўзбярэжжа, і які аддзяляе Верхнегвінейскія лясы(англ.) бел. Гвінеі, Сьера-Леонэ, Ліберыі, Кот-д'Івуара і Ганы ад Ніжнегвінейскія лясы(англ.) бел. Нігерыі і Камеруна.
Флора [правіць]
Гэты рэгіён пераважна заняты стэпамі і пашамі, якія перасякаюцца дрэвамі, якія растуць уздоўж водных патокаў і на схілах узгоркаў, з пастаянна ўзнікаючых пажараў, якія стрымліваюць рост дрэў на адкрытай мясцовасці. Шаблон:Bt-ruslat — гэта дрэва, якое з'яўляецца больш устойлівым да агню.
Фауна [правіць]
Чаргаванне лясоў і стэпаў забяспечвае асяроддзем пасялення шэраг буйных відаў млекакормячых, такіх як лясныя сланы (Loxodonta cyclotis), бегемоты (Hippopotamus amphibius), антылопы, у тым ліку Cephalophus rufilatus і Сухапутныя чарапахі (Testudinidae), таксама сустракаюцца больш лакалізаваныя віды: Erythrocebus patas і прадстаўнікі сямейства двуходак (Cynisca kraussi).
Водна-балотныя ўгоддзі рэгіёну багатыя птушкамі, у тым ліку Coccycolius iris и Balearica pavonina.
Населеныя пункты [правіць]
Экарэгіён пакрывае вялікія тэрыторыі многіх заходнеафрыканскай краін, у тым ліку:
- У Сенегале — вялікую частку паўднёвай Касаманкі(англ.) бел., у тым ліку горад Зігіншор.
- Усю ўнутраную Гвінеі-Бісаў
- У Гвінеі — паласу нізінных плошчаў, паралельную ўзбярэжжу, якая затым спускаецца на паўднёвы ўсход ад цэнтральных гор, у тым ліку гарады Фрыя, Кіндзія і Кісідугу.
- У Паўночнай Сьера-Леонэ ўключае гарады Макені і Кабала(англ.) бел..
- Кот-д'Івуар — паласа па ўсім сярэднім усходзе краіны ад дэпартамента Туба(англ.) бел. праз другі па велічыні горад краіны Буаке
- Шырокай паласой праходзіць па Гане у тым ліку па вобласці на ўсход ад возера Вольта, дзе галоўным горадам з'яўляецца Хо
- Тога — паўднёвыя плато.
- Бенін — паўднёвыя раёны, уключаючы горад Бахікон(англ.) бел.
- У Нігерыі — вялікая плошча, уключаючы гарады Ібадан, чыя назва азначае дзе лес сустракаецца з саваннай, сталіцу краіны горад Абуджа, Лакоджу, дзе сустракаюцца рэкі Нігер і Бенуэ, Энугу і Макурдзі(англ.) бел.
Ахова [правіць]
Дадзеная тэрыторыя заселеная людзьмі на працягу тысячагоддзяў і вельмі мала абаронена ад іх. З ахоўных тэрыторый тут размешчаны нацыянальны парк Сьера-Леонэ Аутамба(англ.) бел..
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Loveland, T.R., B.C. Reed, J.F. Brown, D.O. Ohlen, Z. Zhu, L. Yang, and J.W. Merchant. 2000. Development of a global land cover characteristics database and IGBP DISCover from 1 km AVHRR data. International Journal of Remote Sensing. 21:1303-1330.
- White, F. 1983. The vegetation of Africa, a descriptive memoir to accompany the UNESCO/AETFAT/UNSO Vegetation Map of Africa (3 Plates, Northwestern Africa, Northeastern Africa, and Southern Africa, 1:5,000,000). UNESCO, Paris.