Гвінейскі заліў
Гвінейскі заліў (англ.: Gulf of Guinea, фр.: golfe de Guinée, ісп.: Golfo de Guinea, парт.: Golfo da Guiné) - заліў Атлантычнага акіяна ля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Удаецца ў сушу паміж мысамі Пальмас на паўночным захадзе (Ліберыя) і Палмейрын'яш (Ангола) на паўднёвым усходзе. Плошча 1533 тыс. км ². Дно акіяна ўтварае Гвінейскую катлавіну глыбінёй да 6363 м. Тэмпература вады 25-27 ° С. Салёнасць 34-35 ‰, паблізу вусцяў рэк паніжаецца да 20-30 ‰. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2,7 м.
Складовымі часткамі Гвінейскага заліва з'яўляюцца залівы Бенін (на поўначы) і Біяфра (на ўсходзе). Найбуйнейшыя Біякам, Сан-Томе, Прынсэп, Анабон. Праз заліў з захаду на ўсход праходзіць цёплая Гвінейская плынь, а з поўначы на поўдзень Ангольская плынь. У заліў ўпадаюць рэкі Вольта, Нігер і інш.
| Гэта пачатак артыкулу па акіяналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |