Геаграфічны дэтэрмінізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Геаграфічны дэтэрмінізм — кірунак у геаграфічных і сацыяльна-палітычных навуках, які асноўваецца на думцы аб тым, што кірунак развіцця краін, эканомік, грамадстваў вызначаецца (дэтэрмініруецца) геаграфічнымі ўмовамі: рэльефам, кліматам, ландшафтамі, адлегласцю ад мора і г. д.

Заснавальнікам геаграфічнага дэтэрмінізма як цэласнай сістэмы поглядаў лічыцца Карл Рытэр, але яго элементы прагледжваюцца ў працах Арыстоцеля, Страбона, Мантэск'е, Мальтуза, Бадэна і іншых філосафаў і даследчыкаў. На ідэях геаграфічнага дэтэрмінізма грунтуецца геапалітыка. У савецкі час крытыкавалася як «немарксісцкая рэакцыйная канцэпцыя». У пэўных момантах пераклікаецца з канцэпцыяй сацыяльнага дарвінізма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дугин А. Г.  Основы геополитики. Геополитическое будущее России. — М.: Арктогея, 1997. (руск.)
  • Самохин А. В., Караваев Г. А.  Географический детерминизм как принцип формирования геополитики // Общество и власть. 2001. Вып. 3. — С. 4-10. (руск.)