Геаграфія Эстоніі
Эстонія (эст.: Eesti) — кантынентальная краіна ў Прыбалтыйскім рэгіёне Паўночнай Еўропы. Амываецца Фінскім залівам з поўначы, Рыжскім залівам і Балтыйскім морам з захаду.
Плошча Эстоніі складае 45 226 км². Сярэдняя вышыня над узроўнем мора не перавышае 50 м; найвышэйшы пункт — г. Сур-Мунамягі (318 м). Даўжыня сухапутнай дзяржаўнай граніцы складае 1633 км. Граніца з Латвіяй складае 339 км, з Расіяй — 294 км, а берагавая лінія цягнецца на 3794 км
Клімат у Эстоніі марскі, зімы пераважна ўмераныя, а летам халаднавата. Лупнякі, вапнякі і лясы, якія займаюць да 47% сушы, адыгрываюць ключавую ролю ў эканоміцы рэспублікі з невялікімі запасамі карысных выкапняў. У Эстоніі больш за 1500 азёр і мноства балот, рэкі Эстоніі не вялікія, але даволі паўнаводныя. Талінскі порт Муўга не замярзае ў льдах, таму працуе ўвесь год.
У склад тэрыторыі Эстоніі ўваходзіць 1521 востраў у акваторыі Балтыйскага мора, агульная плошча якіх дасягае 4,2 тыс км². Найбуйнейшыя з астравоў — Саарэмаа і Хіюмаа, якія з'яўляюцца асобнымі адміністрацыйнымі адзінкамі, а таксама Муху, Вормсі, Кіхну і іншыя. Нягледзячы на буйную плошчу астравоў, колькасць насельніцтва іх складае менш за 5 працэнтаў усяго насельніцтва.
З-за свайго геаграфічнага становішча, паміж Захадам і Усходам, тэрыторыя Эстоніі не аднойчы станавілася полем бою. Падчас Другой сусветнай вайны, пасля змяшчэння нямецка-савецкага фронту на захад, у 1944 годзе, рэгіёны Янілін і Пэтсеры былі далучаны да РСФСР.
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геаграфія Эстоніі
| Краіны Еўропы: Геаграфія | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |