Геакрыалогія
З Вікіпедыя.
ГЕАКРЫАЛОГІЯ, мерзлотазнаўства, раздзел геалогіі, які вывучае мёрзлыя горныя пароды, асаблівасці іх складу, будавання, заканамернасці фармавання, развіцці ў часе і прасторы, а таксама мярзлотна-геалагічныя працэсы і з'явы. Аб'ектам даследавання геакрыалогіі з'яўляецца мерзлая зона літасферы або крыалітазона.
Геакрыалогія як самастойная галіна ведаў аб мёрзлых горных пародах (глебах, грунтах) аформілася ў СССР у 1920-х гадах на стыку геалагічных, геаграфічных, геафізічных і інжынерна-тэхнічных дысцыплін. Станаўленне і развіццё геакрыалогіі у Расіі звязана з імёнамі выбітных прыродазнаўцаў У.І. Вярнадскага, У.А. Обручава, М.І.Сумгіна.
Нараўне з агульнай геакриалогіяй вылучаецца інжынерная геакрыалогія, якая вывучае навуковыя асновы праектавання і будаўніцтвы розных будынкаў на шматгадовамёрзлых горных пародах, іх воднай і цеплавой меліярацыі, іншыя прыкладныя задачы.
[правіць] Літаратура
- Ершов Э.Д. Общая геокриология. М.: Недра, 1990.
- Ершов Э.Д. Общая геокриология. М.: МГУ, 2002.
- Мерзлотоведение. / Ред. В.А.Кудрявцев. М.: МГУ, 1981.
- Общее мерзлотоведение (геокриология). / Ред. В.А.Кудрявцев. М.: МГУ, 1978.

