Геахраналогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
п  г
Адзінкі ў геахраналогіі і стратыграфіі
Сегменты скальных (пластоў) у хранастратыграфіі Перыяды часу ў геахраналогіі Notes
Эанатэма
Эон
4 агулам, паўмільярда гадоў і больш
Эратэма
Эра
10 агулам, некалькі соцень мільёнаў гадоў
Сістэма
Перыяд
Аддзел
Эпоха
дзясяткі мільёнаў гадоў
Век
Ярус
мільёны гадоў
Храназона
Хрон
менш, чым ярус/век, не выкарыстоўваецца ICS тэрміналогіяй

Геахранало́гія ці геалагічнае летазлічэнне (ад стар.-грэч.: γῆ — зямля + χρόνος — час + λόγος — слова, вучэнне) — сістэма вызначэння адноснага і абсалютнага (сапраўднага) ўзросту, працягу і паслядоўнасці фарміравання адкладаў (горных парод) зямной кары і храналагічнага датавання геалагічных падзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюцца абсалютная і адносная геахраналогіі.

Гл. таксама: Геахраналагічная шкала.

Абсалютная геахраналогія займаецца сапраўдным (абсалютным) узростам горных парод. Вызначае абсалютную працягласць асобных геалагічных перыядаў, эпох і вякоў у мільёнах гадоў. Дзеля гэтых мэт выкарыстоўваюць радыелагічны метад вызначэння абсалютнага ўзросту мінералаў, заснаваны на вывучэнні працэсаў распаду радыеактыўных элементаў, што ёсць у мінералах.

Адносная геахраналогія займаецца адносным узростам горных парод. Выяўляе адносны ўзрост слаістых асадкавых, вулканічных (лаваў) і піракластычных тоўшчаў зямной кары паводле паслядоўнасці напластаванняў, выходзячы з таго, што ў непарушаных тоўшчах верхні пласт заўсёды маладзейшы за ніжні. Пра адносны ўзрост асадкавых парод мяркуюць паводле арганічных рэштак, што дазваляе вызначаць паслядоўнасць падзей геалагічнай гісторыі ў часе. Усю тоўшчу асадкавых горных парод прынята падзяляць на 5 эратэм.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Літ.:

Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X С.58.  Геаграфія ў тэрмінах… С.94.