Гейрангер-фіёрд
| Гейрангер-фіёрд* | |
|---|---|
| Geirangerfjorden** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Краіна | |
| Тып | Прыродны |
| Крытэры | vii, viii |
| Спасылка | 1195 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Каардынаты | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 2005 (29 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Гейрангер-фіёрд (нарв. Geirangerfjorden) — фіёрд ў рэгіёне Сунмёрэ, размешчаны ў самай паўднёвай частцы фюльке Мёрэ-ог-Румсдал ў Нарвегіі. Знаходзіцца прыкладна ў 200 кіламетрах на паўночны ўсход ад Бергена і ў 280 кіламетрах на паўночны захад ад Осла. Фіёрд распасціраецца на 15 кіламетраў і ўяўляе сабой адгалінаванне Сторфіёрда. У ліпені 2005 года быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У Гейрангер-фіёрдзе размешчаны пасёлак Гейрангер. У ім размяшчаецца Музей фіёрдаў, які распавядае аб прыродазнаўчых гісторыі гэтага раёна Нарвегіі.
Аднымі са славутасцяў фіёрда з'яўляюцца вадаспады, найбольш вядомыя з якіх - Сем сясцёр, Фата нявесты і Жаніх. Па берагах размяшчаюцца стромкія скалы вышынёй да 1400 метраў і ледавікі. Уздоўж Гейрангер-фіёрда сустракаюцца таксама закінутыя фермы, некаторыя з якіх размешчаны на невялікіх пляцоўках горных уступаў, таму дабрацца да іх магчыма толькі па спецыяльных прыставаннях або лесвіцах з вяроўкі.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гейрангер-фіёрд- Geiranger Tourist-Info (нарв.) (англ.) (ням.)
- Гейрангер-фіёрд — афіцыйны турыстычны партал па Нарвегіі — visitnorway.com