Геконавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Геконавыя
Gekkoninae Gekko gecko.png
Гекон Gekko gecko
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gekkonidae J. E. Gray, 1825

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   174034
NCBI   8561
EOL   1715

Геконавыя, учэпістапальцыя (Gekkonidae) — сямейства яшчарак.

У сусветнай фаўне каля 80 родаў, больш як 900 відаў. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з эацэну.

Даўжыня 3,5—35 см. Афарбоўка шэрая або карычневая, сярод трапічных відаў — яркаафарбаваныя. Вочы вялікія, звычайна без павек, з вертыкальнай зрэнкай. Пальцы растапыраныя, знізу ўкрытыя рагавымі пласцінкамі, якія дазваляюць перамяшчацца па вертыкальных паверхнях. Хвост ломкі, але хутка аднаўляецца (рэгенеруе).

Жывуць пераважна ў трапічных, субтрапічных, часткова ўмераных зонах. Большасць трымаецца на дрэвах, скалах, абрывах і інш. Селяцца ў дамах. Пустынныя віды звычайна рыюць норкі. Змрокавыя і начныя жывёлы. Найбольш вядомыя прадстаўнікі родаў геконы, гекончыкі і эўблефары, якія жывуць пераважна на Каўказе і Крыме, у пустынях і паўпустынях Казахстана, Сярэдняй Азіі.

Кормяцца насякомымі, павукападобнымі, мнаганожкамі і інш. Многія выдаюць ціхія гукі. Амаль усе — яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геконавыя // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]