Геліке, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Геліке (ад стар.-грэч.: Ἑλίκη) — спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLV.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 6. 30 сакавіка 2003 года спадарожнік атрымаў афіцыйную назву Геліке, імя адной з муз.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Геліке здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.263.000 км. за 634 дні і 19 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,156. Нахіл рэтраграднай арбіты 154,8 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Геліке складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,6 m.