Гелікон (музычны інструмент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гелікон, духавы інструмент)
Гелікон
выява
Класіфікацыя Медны духавы інструмент, Аэрафон
Роднасныя інструменты Туба, Сузафон
Лагатып Вікісховішча Гелікон на вікісховішчы

Гелікон — нізкі па гучанні медны духавы інструмент, ужываецца толькі ў ваенных аркестрах. У сімфанічных аркестрах гелікон не выкарыстоўваецца, бо яго замяняе туба (гучанне гэтых інструментаў аднолькавае). Гелікон зручны для выкарыстання ў арміі тым, што музыкант можа граць на ім, напрыклад, седзячы верхам на кані — выгнутая трубка гелікона вешаецца на левае плячо, і рукі для грання застаюцца свабоднымі. Гелікон быў вынайдзены ў Расіі ў першай палове XIX стагоддзя. Карыстаецца папулярнасцю ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе.