Ген
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ген — структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасці, якая кантралюе развіццё пэўнай прыкметы або ўласцівасці. Сукупнасць генаў бацькі перадаюць нашчадкам падчас размнажэння.
У цяперашні час, у малекулярнай біялогіі ўстаноўлена, што гены - гэта ўчасткі ДНК, якія нясуць якую-небудзь цэласную інфармацыю - пра будову адной малекулы бялку або адной малекулы РНК. Гэтыя і іншыя функцыянальныя малекулы вызначаюць развіццё, рост і функцыянаванне арганізма.
[правіць] Гл. таксама
- Непасрэдна раннія гены
- Алелі
- Геном
- Генатэрапія
- Рэалізацыя генетычнай інфармацыі
- Эпігенетыка
- Рэплікацыя
- ДНК
- РНК
| Гэта пачатак артыкулу па генетыцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |