Генадзь Пятровіч Блізнюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генадзь Блізнюк)
Футбол
Генадзь Блізнюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Генадзь Пятровіч Блізнюк
Нарадзіўся 30 ліпеня 1980(1980-07-30)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1996 Беларусь Энергія (Жлобін) 8 (1)
1998 Беларусь Камунальнік (Светлагорск) 15 (6)
1999—2004 Беларусь Гомель 126 (45)
1999—2000   Беларусь Гомель-2 4 (2)
2004—2005 Расія Сокал (Саратаў) 43 (10)
2005—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 82 (50)
2009 Германія Франкфурт 10 (1)
2009—2010 Расія Сібір (Новасібірск) 20 (3)
2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (1)
2011 Азербайджан АЗАЛ (Баку) 6 (1)
2011—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 40 (7)
2013—2015 Беларусь Гомель 84 (21)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 13 (0)
2016—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 42 (5)
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 13 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (1)
2004—2009 Беларусь Беларусь 12 (4)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) дубль
2020—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017

Генадзь Блізнюк (нар. 30 ліпеня 1980, Светлагорск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2009).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку выступаў у міні-футбольным клубе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомеля» (з якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату).

У 2004—2005 гадах гуляў у Расіі за саратаўскі «Сокал», пасля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і лепшым бамбардзірам клуба. Асабліва выдатна правёў сезон 2008, калі звязка Блізнюка з Віталем Радзівонавым дазволіла БАТЭ выйграць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Пасля паспяховага сезона 2008 пераехаў у Германію, але там не затрымаўся і неўзабаве стаў іграком «Сібіры», якую ўзначальваў былы трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клубу выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу.

У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну» (з перапынкам), а ў снежні 2012 года пасля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»[3]. У «Гомелі» стаў выступаць на пазіцыі «пад нападнікам» (якім звычайна быў Антон Мацвеенка), нярэдка вывадзіў каманды на поле ў якасці капітана.

У сезоне 2014, у сувязі з траўмай Мацвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[4]. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь стаў адным яе з найвопытнейшых ігракоў і лідараў. 25 красавіка 2015 года, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсменам клуба па колькасці праведзеных у Вышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць брэсцкага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клуба[5].

Па выніках сезона 2015 «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь вырашыў пакінуць клуб. У студзені 2016 года ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Разам з «Тарпеда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[7].

15 жніўня 2016 года стаў іграком «Іслачы»[8], дзе замацаваўся на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[9], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 года падпісаў новы кантракт[10]. 18 жніўня 2017 года, згуляўшы супраць «Гомеля», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[11]. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[12].

У жніўні 2018 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[13], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Энергетыку-БДУ»[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, потым — за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры з пачатку 2019 года дапамагаў галоўнаму трэнеру дубля «Энергетыка-БДУ» Паўлу Раднёнку, а з мая 2019 года сам узначаліў рэзервовую каманду. З 2020 года засярэдзіўся на працы ў асноўнай камандзе клуба. Пакінуў трэнерскі штаб сталічнага клуба ў снежні 2022 года[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Gennadi Bliznyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gennadi Bliznyuk // FBref.com
  3. Геннадий Близнюк подписал однолетний контракт с «Гомелем»
  4. "Гомель" продлил соглашение с Близнюком
  5. Геннадий Близнюк стал лучшим бомбардиром в истории "Гомеля"
  6. "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
  7. Близнюк покинул «Торпедо-БелАЗ»
  8. Близнюк стал футболистом "Ислочи"
  9. Геннадий Близнюк покинул "Ислочь"
  10. Близнюк продолжит выступать за "Ислочь"
  11. Клуб Сергея Алейникова. Молодым еще фору дам
  12. Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
  13. Геннадий Близнюк перешел в "Энергетик-БГУ"
  14. Геннадий Близнюк завершил карьеру
  15. Тренеры Кудряшов и Близнюк расстались с "Энергетиком-БГУ" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.