Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі
Дата нараджэння:

17 (29) студзеня 1897(1897-01-29)

Месца нараджэння:

Сцяг Расійскай імперыі г. Ніжнеудзінск, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

22 верасня 1938(1938-09-22) (41 год)

Месца смерці:

Сцяг БССР Мінск, НКВД

Падданства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыяFlag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР

Жанр:

кніжная графіка

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі (17 (29) студзеня 1897, г. Ніжнеудзінск, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя22 верасня 1938, Мінск, НКВД) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плакат, 1921

Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (191415). Потым быў мабілізаваны ў армію з пачаткам першай сусветнай вайны. З 1918 у Чырвонай Арміі: камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 у Мінску. У 1921 выканаў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкая кавалерыя, якую пераследуе агонь нашых кулямётаў, 1916

Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей: М. Гарэцкі «Досвіткі», 1926; А. Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928, і інш. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі: «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925). Рэпрэсаваны ў 1938[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975;
  • Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1971;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. — 604 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]