Генрык Сянкевіч
| Генрык Сянкевіч | |
| польск.: Henryk Sienkiewicz | |
| Імя пры нараджэнні: |
Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Воля-Акшэйска на Подляшшы, Царства Польскае, Расійская імперыя (зараз — Польшча) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: |
Гістарычныя раманы, белетрыстыка |
| Прэміі: | |
| http://www.lib.ru/INOSTRHIST/SENKEWICH/ | |
Генрык Сянке́віч (польск.: Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz; 5 мая 1846, в. Воля-Акшэйска на Падляшшы, тагач. Лукаўскі пав. Люблінскай губ. — 15 лістапада 1916, Веве, Швейцарыя), польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 году[1].
Змест |
[правіць] Жыццяпіс
Нарадзіўся ў сяле Воля Акшэйская на Падляшшы. Паходзў з вонкавай шляхты. Бацька пісьменніка родам з татараў, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага падчас кіравання Вітаўта. Толькі ў XVIII ст. яны перайшлі з ісламу ў хрысціянства. Маці была з беларускай шляхетнай сем'і. Скончыў гімназію ў Варшаве і ў 1866—1870 вучыўся на медыцынскім і гісторыка-філалагічным факультэтах у Галоўнай школе (з 1869 Варшаўскі ўніверсітэт). У друку дэбютаваў студэнтам у штотыднёвіку «Przegląd Tygodniowy»". З 1873 сталы фельетаніст «Gazeta Polska». З 1874 ведаў літаратурным аддзелам штотыднёвіка «Niwa», пазней з 1882 рэдактар кансерватыўнай газеты «Słowo».
У 1881 г. ўступіў у шлюб з Марыяй Шэткевіч, якая памерла ад сухот у 1885 (засталося двое дзяцей). У 1888 ананімны прыхільнік падаў яму 15 тысяч рублёў, на якія Сянкевіч стварыў фонд імя сваёй памерлай жонкі, выплачваў стыпендыі хворым сухотамі дзеячам культуры. Другі шлюб з Марыяй Валадковіч (1893) скончыўся разводам па ініцыятыве жонкі (1895). У 1904 уступіў у шлюб з Марыяй Бабінаю.
Наведаўшы ЗША (1876—1879), апублікаваў «Лісты з вандравання» (1876—1878). Пасля вяртання ў Еўропу некаторы час жыў у Парыжы, 1879 г. быў у Львове, затым пабываў у Венецыі і Рыме. З таго часу шмат падарожнічаў, часта змяняючы месца жыхарства (Аўстрыя, Англія, Італія, Літва, Францыя, Швейцарыя, 1886 — Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грэцыя, 1891 — Егіпет і Занзібар і інш.).
Пасля 1900 зблізіўся з партыяй «Народная дэмакратыя», падтрымліваў згодніцкі лагер у Думе, які разлічваў на аўтаномію Польскага каралеўства ў складзе Расійскай імперыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны з'ехаў у Швейцарыю. Узначаліў Камітэт дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы.
Пасля смерці ў Веві яго цела спачатку было пахавана ў тутэйшым каталіцкім храме, у 1924 г. перанесена ў Варшаву і пахаванае ў падмурках кафедральнага сабора Святога Яна.
[правіць] Творчасць
Першая аповесць — «Дарэмна» (1872). Тэма ранніх аповесцей, апавяданняў і навел — цяжкае жыццё польскага сялянства; у зборніку «Гумарэскі з партфеля Варшылы» (т. 1—2, 1872—73) выказаў погляды пазітывістаў. Найбольш вядомы твор 1880-х г. — гістарычная трылогія: раманы «Агнём і мячом» (1883—84), у якім паказана казацкая вызваленчая вайна 1648—54, «Патоп» (1884— 86) пра вызвольную барацьбу народаў Рэчы Паспалітай супраць шведскай інтэрвенцыі 1655—56 і «Пан Валадыёўскі» (1887-88) пра барацьбу з турэцкім нашэсцем у 1672-73. У рамане «Quo vadis?» («Кама градзешы», 1895—96, Нобелеўская прэмія 1905) паказаў барацьбу ранніх хрысціян з дэспатызмам Нерона. Раман «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14-15 ст. На рамане «Віры» (1909-10) адбілася негатыўнае стаўленне пісьменніка да рэвалюцыі 1905-07 у Расіі. Аўтар псіхалагічных раманаў «Без догмату» (1889-90), «Сям'я Паланецкіх» (1893-94), шматлікіх аповесцей, літаратурна-крытычных прац і інш.
Зноскі
- ↑ «Because of his outstanding merits as an epic writer», Literacka Nagroda Nobla 1905 (en); w wielu źródłach błędnie podawane jest, że Sienkiewicz dostał Nobla za Quo Vadis.
[правіць] Літаратура
- Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989. (укр.)
- Український радянський енциклопедичний словник. — Т. 3. — К., 1968.
[правіць] Творы
- Stary sluga (1875)
- Hania (1876)
- Selim Mirza (1876)
- Szkice węglem (1877)
- Janko muzykant (1879)
- Z pamiętnika poznańskiego nauczyciela (1879)
- Za chlebem (1880)
- Bartek Zwycięzca (1882)
- Ogniem i mieczem («Агнём і мячом», 1883—1884)
- Potop («Патоп», 1884—1886)
- Pan Wołodyjowski (1887—1888)
- Quo vadis? (1894—1896)
- Krzyżacy («Крыжакі», 1897—1900)
- Bez dogmatu (1889—1890)
- Rodzina Połanieckich (1893—1894)
- Na polu chwały (1903—1905)
- W pustyni i w puszczy (1912)
- Legiony (1914)
[правіць] Беларускія пераклады
- Янка музыкант. Мн., 1938.
- Апавяданні. Мн., 1955.
- Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. с пол. П. Татарыновіча; [Прадм., камент. і рэд. В. Мартыненкі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка).
- Quo Vadis: Раман. / Пер. с пол. П.Татарыновіча; [Прадм., камент. і рэд. В.Мартыненкі]. — Мн. : Медысонт, 2002. — 411 с.