Генрых Вальпот фон Басенхайм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Басенхайма на балконе дома ў горадзе Майнцы

Генрых Вальпот фон БАСЕНХАЙМ (? — 5 лістапада 1200, Акра) — першы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (1198—1200).

На сённяшні дзень амаль не існуе гістарычных крыніц пра Басенхайма і большасць з іх заснаваны на здагадках гісторыкаў.

Паходзіў з заможнай арыстакратычнай сям'і з Майнца. Верагодна быў галоўным прыхільнікам пераўтварэння нямецкага духоўнага брацтва ў ваенны ордэн. У 1199 г. з рук вялікага магістра тампліераў Гілберта, ад імя Папы рымскага Інакенція III, атрымаў статут ордэна, складзены на ўзор статута тампліераў.

Памёр у Акры, дзе і пахаваны.

Спасылкі [правіць]