Генрых Вацлававіч Далідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Вацлававіч Далідовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1946(1946-06-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Генрых Вацлававіч Далідовіч (нар. 1 чэрвеня 1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Служыў у арміі. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1971—1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973—1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» (1991—2002). З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1966 года. Першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталей, дакладным псіхалагізмам.

У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысвечаным пярэдадню І сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсведамленне свайго абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых персанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 г.

У рамане «Заходнікі» (1992) створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі, міграцыі.

Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан».

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Цяпло на першацвет. Мн., 1976.
  • Маладыя гады. Мн., 1979.
  • Міланькі. Мн., 1980.
  • На новы парог. Мн., 1983.
  • Станаўленне. Мн., 1985.
  • Міг маладосці. Мн., 1987.
  • Жывы покліч. Мн., 1995.
  • Жар кахання. Мн., 1996.
  • Кліч роднага звона. Мн., 1997.
  • БНР і БССР: Роздум аб пакут. шляху бел. дзяржаўнасці ў XX ст. / Генрых Далідовіч. — Мн.: Пейто, 2002.
  • Сярод лесу, сярод поля: апавяданне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Генрых Далідовіч. — Мн.: Кнігазбор, 2007.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]