Генрых Гай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Генрых Гай
Henryk Julian Gay
Дата нараджэння:

10 студзеня 1875(1875-01-10)

Месца нараджэння:

Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя

Дата смерці:

3 кастрычніка 1936(1936-10-03) (61 год)

Месца смерці:

Варшава, Польшча

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Варшава, Мінск, Кіеў

Архітэктурны стыль:

неакласіцызм

Commons-logo.svg Генрых Гай на Вікісховішчы

Генрых Юліян Гай або Генрых Юльевіч Гай[1] (польск.: Henryk Julian Gay; 10 студзеня 1875, Варшава — 3 кастрычніка 1936, Варшава) — архітэктар і інжынер польскага паходжання[1][2], які ў пачатку 20 ст. працаваў у Расійскай імперыі, а потым у Польшчы. Можа лічыцца беларускім, грузінскім, польскім і ўкраінскім архітэктарам згодна з укладам у горадабудаўніцтва гэтых краін.

Працаваў у стылі неакласіцызму[3]. Аўтар праектаў многіх будынкаў у Варшаве, Мінску, Кіеве і ў іншых месцах Расійскай імперыі. У міжваенны перыяд — ваяводскі архітэктар у Пінску.

Біяграфія

Колішняя сядзіба суполкі «Гай, Свянціцкі & Co» ў Мінску, паводле праекта Генрыха Гая

Нарадзіўся 10 студзеня 1875 года ў Варшаве, у Царстве Польскім, сын Генрыха і Іааны (у дзявоцтве Мюлер (Müller))[3]. Паходзіў з польскай шляхты[1]. Яго дзед, Якуб Гай(польск.) бел., быў архітэктарам, спраектаваў, між іншым будынак Банка польскага ў Варшаве. Генрых Гай скончыў Рэальную школу Войцеха Гурскага[3], вывучаў архітэктуру ў Інстытуце грамадскіх інжынераў(руск.) бел. у Пецярбургу, у 1898 годзе атрымаў дыплом інжынера[3][4]. Пазней працягваў адукацыю ў Парыжы, Вене і Мюнхене; пэўны час жыў у Італіі, Алжыры, Тунісе і г. д.[3]

Пасля вяртання з-за мяжы пачаў працу ў Варшаве[3]. Па радзе старэйшых калег у 1906 годзе ён пераехаў у Мінск, дзе тым часам не хапала прафесійных архітэктараў і было лягчэй зрабіць кар’еру самастойнага аўтара[3][5]. У 1906—1910 гадах кіраваў будаўніча-мантажнымі працамі на будове Касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску[3]. З 1909 года член Кола архітэктараў у Варшаве[6]. Перад І сусветнай вайной удзельнічаў у працы дзвюх архітэктурных майстэрняў. Адна з іх знаходзілася ў Варшаве і спачатку была ў супольным уладанні (разам з Дзержаноўскім і Вайцяхоўскім), а пазней ва ўладанні Гая, на вул. Акульнік(польск.) бел.. Другая суполка, «Гай, Свянціцкі & Co», знаходзілася ў Мінску, у будынку на рагу сучасных вуліц Карла Маркса і Леніна[3][5]. Пэўны час працаваў у Мінску і яго ваколіцах, узвёў нямала твораў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры. Удзельнічаў у архітэктурных конкурсах, дзе атрымаў шматлікія адзнакі і ўзнагароды[3], між іншым першую прэмію ў конкурсе на праектаванне Бесарабскага рынку(руск.) бел. ў Кіеве[4]; да гэтага Гай меў вопыт будаўніцтва крытага рынку ў Варшаве. У 1914 годзе пераехаў у глыб Расіі[6], пачатак І сусветнай вайны сустрэў ва Уладзівастоку. Арганізаваў там польскую калонію і выконваў абавязкі консула. У 1918 годзе выехаў з Расіі[6]. У 1919 годзе прыехаў у Мінск, але ў тым жа годзе пакінуў Міншчыну[5] і вярнуўся ў Варшаву[3]. Пад час польска-савецкай вайны ўваходзіў у склад польскай Грамадзянскай варты. Праводзіў лекцыі ў Чыгуначнай школе[3]. У міжваенны перыяд працаваў на пасадзе ваяводскага архітэктара ў Пінску[5].

Узнагароды

  • першая прэмія — за праект крытага рынку на Віткоўскай плошчы ў Варшаве (1904)[3];
  • другая прэмія Варшаўскага Таварыства Мастацтва — за праект двухпавярховага дому ў народным стылі (1902)[3].

Працы

Варшава

  • Бібліятэка Ардынацыі графаў Красіньскіх, вул. Акульнік 9/9а (разам з Юліушам Нагурскім, збуд. 1912—1930)[3][6];
  • Народны дом, вул. Аградовая[3];
  • Дом Евангелічна-аўгсбургскага прыходу, вул. Крэдытовая 4 (праект перабудовы, вык. 1910—1911)[6];
  • Прыходскі дом Евангелічна-аўгсбургскага прыходу, плошча Малахоўскага (праект; збуд. 1911—1912, знішчаны ў час II сусветнай вайны[6];
  • Дом чыноўнікаў Дырэкцыі чыгункі каля Віленскага вакзала[3];
  • Фабрыка Ведэля[3];
  • Фабрыка Лярдэлі, вул. Польная[3];
  • Фабрыка мэблі Шчарбінскага і Траняроўскага[3];
  • Мужчынская гімназія імя Мікалая Рэя Евангелічна-аўгсбургскай царквы, плошча Малахоўскага 1 (праект перабудовы, вык. 1912, будынак часткова захаваўся)[3][6];
  • Свентаерская зала, вул. Свентаерская 4/6 (1913—1916, вул. Козьля 5) (разам з Казімірам Гадомскім і А. Фрыдманам; збуд. 1913—1916, знішчаная ў 1944)[3][6];
  • Гандлёвыя залы, плошча Казіміра Вялікага (Віткоўская) (1905—1908, знішчаны ў 1944)[3][6];
  • Бальнічная каса, вул. Маранская[3];
  • Бальнічная каса, вул. Вольская[3];
  • Агульныя школы нумары 34 і 41, ул. Драўняная 6/8 (1906)[3][6];
  • Гарадская школа на рагу вул. Добрай і Драўнянай[6];
  • Агульная школа Таварыства мазавецкай школы, вул. Кляновая 16 (1911—1912)[3][6];
  • Гінекалагічна-нарадзільны шпіталь Св. Сафіі, вул. Жалезная 90 (1912)[6];
  • Будынак Касы «Сацыяльнага страхавання» № 1, вул. Мар’янская 1 (1924—1925)[6];
  • Карная турма, вул. Ракавецкая 37[3];
  • Следчая турма, вул. Данілавіцкая[3];
  • Квартал будынкаў паміж вул. Жалезнай, Крахмальнай і Севярынаў[3];
  • Сувораўскі кадэцкі корпус, Уяздоўскія алеі 3 (разам з Віктарам Юноша-Пятроўскім, каля 1900)[3][6];
  • Морг у Празе[6];
  • Дзяржаўная чыгуначная школа, вул. Хмельная 88[6];
  • Агульныя школы № 49 імя Міхаліны Масціцкай і № 51 імя кс. епіскапа Уладзіслава Бандурскага, вул. Шырокая 17/29 (мадыфікацыя праекта Апалона Нянеўскага; 1903—1904, знішч. 1937)[6];
  • Іпатэчныя аддзелы Акруговага суда ў Варшаве, вул. Капуцынская 6 (цяпер Алея «Салідарнасці» 58) (мадыфікацыя праекта разам з М. Мажджэнскім; 1912—1913)[3][6].

Мінск

Іншыя

У міжваенны перыёд праектаваў будынкі таксама ў Брэсце, Пінску (для дзяржаўных устаноў і банкаў) і Баранавічах[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Знакамітыя мінчане: матэрыялы Беларус.-Пол. навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2004 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т; рэдкал.: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навук. рэд.) [і інш.]. — Мінск; Вроцлаў, 2005. — С. 67—72.
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Том 3, С. 280
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 3,20 3,21 3,22 3,23 3,24 3,25 3,26 3,27 3,28 3,29 3,30 3,31 3,32 3,33 3,34 3,35 3,36 3,37 3,38 3,39 3,40 K.G.. Ś.P. Henryk Julian Gay, architekt. «Architektura i Budownictwo». 12, s. 414, 1936. Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza Architektów Polskich (польск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Wołodymyr Tymofijenko: Zodczi Ukrajiny kincia XVIII — poczatku XX stolit′. Biohraficznyj dowidnyk (ukr.). alyoshin.ru.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 Генрих Гай. Польский след в белорусской архитектуре.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 6,12 6,13 6,14 6,15 6,16 6,17 6,18 A. Barański: Henryk Julian Gay. warszawa1939.pl
  7. Статуя на проспекте Независимости. ctv.by
  8. Расстраляная архітэктура