Генрых Луі Д’Арэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генрых Луі Д’Арэ
Heinrich Louis d'Arrest.jpg
Дата нараджэння:

12 жніўня 1822({{padleft:1822|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})

Месца нараджэння:

Берлін

Дата смерці:

13 чэрвеня 1875({{padleft:1875|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (52 гадоў)

Месца смерці:

Капенгаген

Краіна:

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Навуковая сфера:

астраномія

Узнагароды і прэміі


Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства — 1875

Генрых Луі Д’Арэ на ВікіСховішчы

Генрых Луі д'Арэ (ням.: Heinrich Louis d'Arrest; 12 жніўня 1822, Берлін — 13 чэрвеня 1875, Капенгаген) — нямецкі астраном прускага паходжання, адзін з адкрывальнікаў планеты Нептун.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быўшы яшчэ студэнтам, д'Арэ дапамог Іагану Гале ў пошуку Нептуна. 23 верасня 1846 ён прапанаваў параўнаць нядаўна замаляваную на падрабязнай зорнай карце частку неба ў той вобласці, у якой Урбен Левер'е прадказаў месцазнаходжанне планеты, з тагачасным выглядам неба, каб знайсці аб'ект (планету), які зрушыўся са свайго месца, у адрозненне ад нерухомых зорак. Нептун быў выяўлены той жа самай ноччу.

З 1857 па 1875 год быў дырэктарам абсерваторыі Капенгагенскага ўніверсітэта.

Адкрыў тры каметы: дзве доўгаперыядычныя — C/1844 Y2 і C/1857 D1, і адну кароткаперыядычную — 6P. Апошняя адкрыта ў 1851 годзе ў Лейпцыгскай абсерваторыі.

Таксама вывучаў астэроіды (адкрыў астэроід (76) Фрэя) і туманнасці.

Узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1875 годзе.

Генрых Луі Д'Арэ сканаў у Капенгагене ад разрыву сэрца.

У яго гонар названы кратар д'Арэ на Месяцы, кратар на спадарожніку Марса Фобасе і астэроід 9133 д'Арэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гребеников Е.А., Рябов Ю.А. Поиски и открытия планет — 2-е изд., перераб і доп. — М.: Наука, 1984. — 224 с. — (Главная редакция физико-математической литературы). — 100000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]