Генрых Монтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Монтэ
Помнік Геркусу Мантасу ў Клайпедзе на вуліцы, названай яго імем
Помнік Геркусу Мантасу ў Клайпедзе на вуліцы, названай яго імем
Нараджэнне 1225
Смерць 1273[1]
Дзейнасць арыстакрат, военачальнік
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых Монтэ, Геркус Мантас (Hernikum Monte, Henriche der Monte; 1220-1230-я — лета 1273) — натангійскі нобіль з роду Монтэмінаў (Montemini, Montheminne), які валодаў замкам Біслейда (цяпер гарадзішча за 2 км да паўднёвага захаду ад пас. Безледыў (Польшча), або за 10 км ад Баграціёнаўска (Расія), на тэрыторыі Польшчы) на беразе ракі Безледа (цяпер р. Рэзвая).

Павешаны і працяты мячом Генрых Монтэ

Імя ад нараджэння невядомае, з дзяцінства быў закладнікам у немцаў, якія ахрысцілі яго пад імем Гернікум (Hernikum). Выхоўваўся ў Магдэбургу, сярод сыноў нямецкай знаці. Немцы, упэўненыя ў яго адданасці, адпусцілі Генрыха і ён вярнуўся ў родную Натангію. Калі 20.8.1260 года пачалося Вялікае Прускае паўстанне, Генрых Монтэ быў абраны адным з яго кіраўнікоў. Навучаны нямецкай ваеннай навукі, 22.1.1261 года Монтэ разбіў войска Ордэна ў бітве пры Пакарбене (Пакарвіс, за 2 км да паўднёвага ўсходу ад пазнейшага замка Брандэнбург, паблізу замка Лянцэнберг, чый фогт калісьці спаліў жыўцом ахрышчаную знаць Варміі і Натангіі). Перамога натхніла паўстанцаў, у 1262 годзе прусы аблажылі Кёнігсберг, падчас штурму Генрых Монтэ быў цяжка паранены. Вясною 1263 года ён кіраваў паходам у Падвісленне, захапіў горад Кульм, вяртаючыся разбіў у Любаўскай зямлі нямецкую пагоню, пры гэтым загінуў вялікі магістр Гельмерых, маршал Дзітрых, 40 братоў-рыцараў і шмат кнехтаў. Пад кіраўніцтвам Генрыха Монтэ большая частка Прусіі вызвалілася з-пад улады Ордэна. У 1272—1273 гадах Генрых Монтэ дзейнічаў з невялікім атрадам ў глыбі Надровіі, летам 1273 года яго атрад спыніўся ў пушчы, каб папоўніць запасы харчоў. Калі усе(!) воі былі на паляванні, Генрых Монтэ застаўся адзін у намёце(!) ў лагеры, дзе яго захапіў атрад Генрыха фон Шэненберга, комтура Хрыстбурга, і брата Хельвіка фон Гольдбаха. Амаль адразу Монтэ быў павешаны на гары Мангарбіс[2] (цяпер на ўсход ад пас. Междурэч'е), побач з дарогай на Заалаў (цяпер пас. Каменскае), ужо павешаны быў працяты мечам.

Зноскі

  1. Herkus Mantas // https://www.mle.lt/straipsniai/herkus-mantas
  2. Назва гары Мангарбіс (Мантгарбіс), верагодна, паходзіць з двух слоў — Монтэ (Мантас) і гарбіс (ст.-прус.: гора), т.б. «гара Монтэ (Мантаса)». Такая выснова робіцца па аналогіі: назва гары Гланінберг паходзіць ад Гланас — імя прускага кіраўніка, пакаранага на гэтай гары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997.
  • Геркус Монте // Надровия, 2004, № 4 / Альманах «Берега Анграпы» 2/2006. — С. 309.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]