Генрых Упсальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Упсальскі
Генрых Упсальскі стаіць на сваім забойцы Лалі. Выява з царквы Тайвасала, каля 1450 г.
Генрых Упсальскі стаіць на сваім забойцы Лалі. Выява з царквы Тайвасала, каля 1450 г.
Дата нараджэння каля 1100[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1156[3] ці 19 студзеня 1157
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 19 студзеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Св. Генрых Упсальскі (? — каля 1156, Фінляндыя) — біскуп упсальскі, мучанік, адзін з дзеячаў хрысціянізацыі Фінляндыі. Прылічаны Каталіцкай царквой да ліку святых.

Роберт Экман. Біскуп Генрых хрысціць фінаў
Забойства Генрыха

Гістарычна дакладнай інфармацыі пра жыццё Генрыха не захавалася, яго жыццё апісана толькі ў пазнейшых сярэднявечных крыніцах (найбольш познія з іх адносяцца да канца XIII стагоддзя). Паводле іх, ён быў родам з Англіі, прыбыў у Швецыю разам з будучыняй Папам Адрыянам IV. У Швецыі ён быў пасвечаны ў біскупы і атрымаў упсальскую кафедру. У 50-гады XII стагоддзя ён прыняў удзел у шведскім крыжовым паходзе, арганізаваным з мэтай хрысціянізацыі Фінляндыі шведскім каралём Эрыкам IX.

Паводле тых жа крыніц пасля ад'езду караля і шведскай арміі Генрых Упсальскі застаўся ў Фінляндыі, будуючы цэрквы, а таксама хрысцячы і вучачы народ. Каля 1156 года (традыцыйная дата 20 студзеня 1156 года) ён быў забіты язычнікам Лалі на лёдзе возера Кёюліёнярві  (фін.).

Культ Генрыха Упсальскага хутка распаўсюдзіўся ў Швецыі. У канцы XIII стагоддзя ён ужо згадваецца ў царкоўных дакументах як святы. У XIVXV стст. шанаванне Генрыха было ўжо шырока распаўсюджана ў шматлікіх краінах Паўночнай Еўропы.

Каталіцкая царква святкуе памяць Святога Генрыха Упсальскага 19 студзеня. Святы Генрых — найбольш шануемы святы Каталіцкай царквы Фінляндыі, лічыцца заступнікам краіны. Таксама памяць Генрыха адзначаецца 19 студзеня ў некаторых пратэстанцкіх цэрквах.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. Sankt Henrik // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.avoindata.fi/data/fi/dataset/yle-arkiston-historiallinen-tapahtumakalenteri| Праверана 17 лістапада 2015.
  4. https://www.avoindata.fi/data/fi/dataset/yle-arkiston-historiallinen-tapahtumakalenteri|

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палола А.-П., Мякели-Алитало А. Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий: Лалли = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Под ред. Тимо Вихавайнена; пер. с финск. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Об-во финской лит, 2004. — С. 312—314. — 781 с. — ISBN 951-746-522-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]