Генрых Шутц
| Генрых Шутц Heinrich Schutz |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці |
6 лістапада 1672 (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Прафесіі | |
Генрых ШУТЦ (Heinrich Schütz; 14 кастрычніка 1585, Кёстрыц, Германія — 6 лістапада 1672) — нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнік нямецкай нацыянальнай кампазітарскай школы.
Змест |
Біяграфічныя звесткі[правіць]
Вучыўся ў Дж. Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра.
Творчасць[правіць]
У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьянскай харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інструментальнай і сцэнічнай музыкі, абапіраўся на традыцыі нямецкай духоўнай і народнай музыкі. Аўтар першых нямецкай оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т.л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І. С. Баха і Г. Ф. Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К. Бернгарт.
Найбольш вядомыя творы[правіць]
Ніжэй апублікаваны яго кнігі. Большасць з іх утрымліваюць некалькі музычных опусаў; усяго існуе больш 500 асобных твораў Шутца.
- Il primo libro de madrigali (Першая кніга мадрыгалаў) (Венецыя, 1611)
- Psalmen Davids (Кніга 1) (Дрэздэн, 1619)
- Historia der frolichen und siegreichen Aufferstehung ... (Дрэздэн, 1623)
- Cantiones sacrae (Freiberg im Breisgau, 1625)
- Psalmen Davids (Кніга) (Freiberg im Breisgau, 1628)
- Symphoniae sacrae (Кніга) (Венецыя, 1629)
- Musikalische Exequien (Дрэздэн, 1636)
- Kleine geistliche Konzerte (Кніга 1) (Лейпцыг, 1636)
- Symphoniae sacrae (Кніга 2) (Дрэздэн, 1647)
- Geistliche Chor-Music (Дрэздэн, 1648)
- Symphoniae sacrae (Кніга 3) (Дрэздэн, 1650)
- Zwölf geistliche Gesänge (Дрэздэн, 1657)
- Psalmen Davids (перагляд Кнігі 2) (Дрэздэн, 1661)
- Weihnachtshistorie (Калядная Араторыя) (Дрэздэн, 1664)
Літаратура[правіць]
- Сазановіч Н. Шутц // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.