Генрых фон Зібель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Генрых фон Зібель

Генрых фон ЗІ́БЕЛЬ (ням.: Heinrich von Sybel; 2 снежня 1817, г. Дзюсельдорф, Германія1 жніўня 1895) — нямецкі гісторык і палітычны дзеяч. Прадстаўнік вядучага пруска-малагерманскага кірунку нямецкай гістарычнай навукі 2-й пал. XIX стагоддзя.

Вучыўся ў Бонскім універсітэце. 3 1844 і 1861 прафесар Бонскага, з 1846 Марбургскага, з 1856 Мюнхенскага ўніверсітэтаў. У 1859 заснаваў у Мюнхене «Historishe Zeitschrift» («Гістарычны часопіс»). У 1875—95 дырэктар Прускага дзяржаўнага архіва ў Берліне. У 1862—64 дэпутата ландтага.

Галоўныя працы: «Гісторыя рэвалюцыйнай эпохі 1789—1795» (т. 1—5, 1853—79), «Заснаванне Германскай імперыі Вільгельмам I» (т. 1—7, 1890—94).