Генрых I, граф Люксембурга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генрых I
ням.: Heinrich I
фр.: Henri I
сцяг
2-і граф Люксембурга
998 — 1026
(пад імем Генрых I)
Папярэднік: Зігфрыд
Пераемнік: Генрых II
сцяг
32-і герцаг Баварыі
1004 — 1009
(пад імем Генрых V)
Папярэднік: Генрых IV Святы
Пераемнік: Генрых IV Святы
сцяг
34-і герцаг Баварыі
1017 — 1026
(пад імем Генрых V)
Папярэднік: Генрых IV Святы
Пераемнік: Вакантна; затым Генрых VI
 
Нараджэнне: 960({{padleft:960|4|0}})
Смерць: 27 лютага 1026({{padleft:1026|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})
Пахаваны: Остэрхофен, Ніжняя Баварыя
Род: Вігерыхіды
Бацька: Зігфрыд
Маці: Гедвіга

Генрых I (ням.: Heinrich I, фр.: Henri I; 960 — 27 лютага 1026) — граф Люксембурга з 988 года і герцаг Баварыі пад імем Генрых V у 10041008 і 10171026 гадах, старэйшы сын графа Люксембурга Зігфрыда і Гедвігі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Генрых насіў тытул графа Ардэненгау яшчэ ў 993 годзе, да смерці свайго бацькі. У 1001 і 1002 годзе Генрых суправаджаў імператара Атона III у яго паходзе ў Італію.

У 1004 годзе ён атрымаў Баварыю ад караля Германіі Генрыха II Святога, жонка якога Кунігунда даводзілася сястрой Генрыху I. Выбар Генрыха быў таксама падтрыманы баварскай знаццю. У 1004 і 1005 гадах ён удзельнічаў у кампаніі імператара супраць князя Польшчы Баляслава I Храбрага, але ўжо ў 1008 годзе Генрых I паўстаў супраць караля, і ў 1009 годзе апошні пазбавіў графа Люксембурга ўладанняў у Баварыі і вярнуў сабе тытул герцага. У снежні 1017 года, пры заступніцтве архібіскупаў Херыберта Кёльнскага і Попа Трырскага, імператар у тым жа годзе вярнуў Баварыю Генрыху I.

У 1024 годзе, пасля смерці імператара Генрыха II, Генрых I падтрымаў кандыдатуру Конрада II з Салічнай дынастыі на імператарскі трон.

Генрых не быў жанаты і памёр у 1026 годзе. Яго люксембургскія ўладанні перайшлі да яго пляменніка Генрыха II, а Баварыя вярнулася пад кіраванне імператара, які праз год перадаў герцагства свайму сыну Генрыху. Верагодна, Генрых I быў пахаваны ў Остэхофене, у Ніжняй Баварыі. Ён з'яўляўся заступнікам абацтваў Санкт-Максімін у Трыры і Санкт-Віліброрд у Эхтэрнаху, якія належалі яго сям'і.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sigmund Ritter von Riezler. Heinrich V. (Herzog von Bayern) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11 — Leipzig: Duncker & Humblot, 1880. — S. 459.(ням.) 
  • Lefort Alfred. La Maison souveraine de Luxembourg — Reims: Imprimerie Lucien Monge, 1902. — 262 p.
  • Gade, J. A. Luxemburg in the Middle Ages — Leiden. — P. 54—55.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]