Генрых II (граф Люксембурга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генрых II, граф Люксембурга)
Генрых II
фр.: Henri II
Сцяг3-і граф Люксембурга
1026 — 1047
Папярэднік Генрых I
Пераемнік Гізельберт
герцаг Баварыі
1042 — 1047
(пад імем Генрых VII)
Папярэднік Генрых VI
Пераемнік Конрад I

Нараджэнне 1005(1005)
Смерць 14 або 16 кастрычніка 1047
Месца пахавання Абацтва Санкт-Максімін, Трыр
Род Вігерыхіды
Бацька Фрыдрых Люксембургскі
Маці Ірмінтруда фон дэр Ветэрау
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых II (фр.: Henri II; 1005 — 1047) — граф Люксембурга з 1026 года, герцаг Баварыі з 1042 года пад імем Генрых VII.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын Фрыдрыха Люксембургскага і Ірмінтруды фон дэр Ветэрау. У 1026 годзе атрымаў у спадчыну Люксембург ад свайго дзядзькі, Генрыха I.

У 1042 годзе атрымлівае Баварыю ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III, каб адбіць набегі венграў. Удзельнічаў у паходах супраць венграў у 1042, 1043, і 1044 гадах. У 1047 годзе суправаджаў імператара ў паходзе супраць Дытрыха Галандскага.

Генрых II не быў жанаты, не меў дзяцей, памёр у 1047 годзе. Пахаваны ў абацтве Санкт-Максімін у Трыры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]