Генрых IV Пробус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генрых IV Сумленны
Henryk IV Prawy
Henryk IV Probus by Aleksander Lesser.PNG
Партрэт працы Аляксандра Лесера
Князь Польшчы (Кракава)
1288 — 1290
Папярэднік: Лешак Чорны
Пераемнік: Пшэмысл II
 
Нараджэнне: 1257 ці 1258
Смерць: 23 чэрвеня 1290({{padleft:1290|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})
Вроцлаў
Род: Пясты
Бацька: Генрых III Белы
Маці: Юдыта Мазавецкая
Жонка: Канстанцыя, Мацільда Брандэнбургская

Ге́нрых IV Про́бус (польск.: Henryk IV Probus; каля 1258 — 23 чэрвеня 1290) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Сын Генрыха III Белага і Юдыты Мазавецкай, князь вроцлаўскі1270 года) і кракаўскі1288 года).

У першыя гады свайго кіравання выступаў саюзнікам чэшскіх каралёў. У 1271 годзе прыняў удзел у паходзе супраць Венгрыі, вынікам чаго стаў напад на яго князёў вялікапольскіх і малапольскіх. Нягледзячы на гэта, Генрых застаўся саюзнікам Чэхіі (нават тады, калі імператар Рудольф Габсбург дараваў яму тытул герцага Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб той здрадзіў). У 1277 годзе Генрых быў узяты ў палон князем Баляславам Рагаткай (да 1278, калі аддаў яму горад Сьрода-Слёнска). У 1278 уварваўся ў Чэхію, паколькі прэтэндаваў на рэгенцтва ў гэтай краіне. Прэтэнзіі Генрыха апынуліся дарэмнымі; аднак, у якасці кампенсацыі ён атрымаў ад Рудольфа Габсбурга Клодзкскую зямлю. У 1280 годзе далучыў да сваіх уладанняў Велюнь, а ў 1284 — Олабак. Пасля смерці Лешкі Чорнага заняў Кракаў і стаў князем кракаўскім (з невялікім перапынкам, калі горадам авалодаў Уладзіслаў Лакатак).

Вроцлаўскае княства завяшчаў Генрыху Глогаўскаму, аднак яго падпарадкаваў сабе Генрых V Пузаты. Кракаўскае княства адпісаў Пржэмыслу II.