Генрыэта Марыя Французская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генрыэта Марыя Французская
фр.: Henriette Marie
HenriettaMariaofFrance03.jpg
на партрэце пэндзля Ван Дэйка
Coat of Arms of Henrietta Maria of France.svg
сцяг
Каралева Англіі, Шатландыі і Ірландыі
сцяг
1625 — 1649
Папярэднік: Ганна Дацкая
Пераемнік: Кацярына Браганская
 
Нараджэнне: 25 лістапада 1609({{padleft:1609|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})
Луўр, Парыж
Смерць: 10 верасня 1669({{padleft:1669|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (59 гадоў)
Францыя
Пахавана: Абацтва Сен-Дэні (каля бацькоў)
Род: Бурбоны, Сцюарты
Бацька: Генрых IV
Маці: Марыя Медычы
Муж: Карл I Сцюарт
Дзеці: сыны: Карл II, Якаў II, Генрых;
дочкі: Марыя, Елізавета, Ганна, Генрыэта

Генрыэта Марыя Французская (Henriette Marie; 25 лістапада 1609 — 10 верасня 1669) — малодшая дачка французскага караля Генрыха IV і Марыі Медычы, выдадзеная замуж у 1625 годзе за Карла I Сцюарта, караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі. Маці двух англійскіх манархаў (Карла II і Якава II) і бабуля яшчэ траіх. Па жаночай лініі ад яе вядуць свой род Людовік XV і яшчэ чацвёра каралёў Францыі. Яе імем у ЗША названы штат Мэрыленд.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Луўры за паўгода да забойства бацькі і была нарачона ў гонар абодвух бацькоў. Калі дзяўчынцы было сем гадоў, Марыю Медычы выслалі з Парыжа. Яшчэ праз 7 гадоў Генрыэту-Марыю выдалі замуж за англійскага караля. Па прыбыцці ў Лондан маладая выявіла, што муж знаходзіцца пад поўным уплывам герцага Бекінгема. Жывучы ў адным палацы, яны не бачылі адзін аднаго тыднямі. Толькі пасля забойства Бекінгема Карл пацяплеў да жонкі і, паводле сведчанняў сучаснікаў, «закахаўся» ў сваю каралеву.

Генрыэта Марыя не шкадавала высілкаў для таго, каб «акультурыць» англійскі двор па кантынентальным узоры, заступалася тэатрам, але яе набожная прыхільнасць да каталіцкіх абрадаў адштурхвала ад яе прыдворных-англікан. З набліжэннем Англійскай рэвалюцыі яна спрабавала прыцягнуць на бок мужа французаў, галандцаў і Папу Рымскага, чым толькі падлівала смалы ў агонь грамадзянскай вайны.

Генрыэта-Марыя з мужам і дзецьмі (Ван Дэйк, 1633 г.)

Калі ў жніўні 1642 г. справа дайшла да баявых сутыкненняў, Марыя Генрыэта накіравалася ў Нідэрланды для збору сродкаў на вядзенне вайны з парламентарыямі. У лютым наступнага года яна прычаліла да берагоў Іаркшыра і прынялася ўзнімаць насельніцтва на абарону караля. У ліпені 1644 г. справы Карла сталі зусім дрэннымі, і каралева пакінула межы Англіі. Праз пяць гадоў яе муж быў пакараны смерцю.

З тых часоў Марыя Генрыэта аддавала перавагу больш не ўмешвацца ў палітычныя пытанні, а займацца выхаваннем дзяцей у каталіцкім духу. Сама яна жыла спачатку ў Луўры, потым у Пале-Раялі, тады як яе сыны пад ціскам Мазарыні былі вымушаны пакінуць Францыю. Малодшага сына Генрыха яна спрабавала пераканаць прыняць каталіцтва, што настроіла супраць яе старэйшага сына і англійскіх эмігрантаў на чале з Кларэндонам. Пасварыўшыся з дзецьмі, Марыя Генрыэта выдалілася ў заснаваны ёю кляштар у Шаё.

Пасля атрымання вестак пра Сцюартаўскую Рэстаўрацыю яна ў кастрычніку 1660 г. паспяшалася прыехаць у Лондан, каб зладзіць шлюб старэйшага сына з каталічкай Кацярынай Браганскай. Ёй быў прадстаўлены для пражывання раскошны Сомерсет-хаус са штогадовым утрыманнем у памеры 60 тысяч фунтаў. Тым не менш забавы маладога двара былі агіднымі яе каталіцкім перакананням, і яна тройчы вярталася ў Францыю, каб засватаць дачку Генрыэту за пляменніка, Філіпа Арлеанскага, і наладзіць іх сумеснае жыццё.

Апошнія чатыры гады Генрыэта-Марыя правяла ў Францыі. Яна памерла на год раней за сваю дачку і была пахавана каля бацькоў у абацтве Сен-Дэні. Вялікую вядомасць атрымала прамова, прачытаная на яе пахаваннях біскупам Басюэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]