Генры Рэберн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генры Рэберн
англ.: Henry Raeburn
партрэт напрыканцы жыцця (1820 г.)
партрэт напрыканцы жыцця (1820 г.)
Дата нараджэння:

4 сакавіка 1756(1756-03-04)

Месца нараджэння:

Стокбрыдж паблізу Эдынбурга

Дата смерці:

8 ліпеня 1823(1823-07-08) (67 гадоў)

Месца смерці:

Стокбрыдж паблізу Эдынбурга

Паходжанне:

шатландзец

Жанр:

партрэт

Вучоба:

у Дэвіда Марціна ў Эдынбургу

Стыль:

рамантызм

Генры Рэберн(англ.: Henry Raeburn 4 сакавіка 1756 — 8 ліпеня 1823) — вядомы шатландскі і англійскі мастак, адзін з заснавальнікаў шатландскай школы жывапісу. Прадстаўнік стылю рамантызм.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Генры Рэберн нарадзіўся ў вёсцы Стокбрыдж блізу Эдынбурга, цяпер у межах сталіцы Шатландыі. Хлопец застаўся без бацькоў, і яго лёсам займаўся старэйшы брат. Хлопца перадалі ў выхаваўчую ўстанову, дзе ён атрымаў першапачатковую адукацыю. У 15 гадоў яго прынялі вучнем у майстэрню ювеліра, дзе ён авалодаў малюнкам. Звярнуўся падлетак і да партрэтнай мініяцюры. Поспехі былі гэтакімі прыкметнымі, што Генры пасля звярнуўся да жывапіс, які іграў як аматар. Здольнага хлопца пазнаёмілі з Дэвідам Марцінам, папулярным у той час мастаком — партрэтыстам у Эдынбургу.

Жаніцьба[правіць | правіць зыходнік]

Яго запрасілі стварыць чарговы партрэт. Так адбылося знаёмства Генры і ўдавы графа Леслі — Эн Эдгар. Верагодна, ўспыхнулі рамантычныя адносіны, таму што яны пажаніліся ў 1780 годзе, хоць нявеста была на 11 гадоў старэйшая за мужа. Шлюб аўтаматычна перавёў маладога мастака ў катэгорыю матэрыяльна забяспечаных. Пасля чатырох гадоў сумеснага жыцця, мастак адправіўся ў Італію разам з жонкай на стажыроўку.

Італьянскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

«Місіс Элінора Бійтн», 1790-я гг., Эрмітаж, Санкт-Пецярбург

Шляхам у Італію муж і жонка спынілася ў Лондане. Рэберн наведаў мастака Джошуа Рэйналдса, які прадаставіў рэкамендавальныя лісты. Італьянскі перыяд мастака доўжыўся прыкладна два гады. Сярод знаёмых Рэбернаў у Рыме быў рымскі мастацкі аўтарытэт Пампеа Батоні(руск.) бел..

У 1787 годзе ён ужо працаваў у горадзе Эдынбург. Сярод першых твораў па вяртанні — партрэт лорда Данзас.

Генры Рэберн быў моцна прывязаны да Шатландыі, дзе нарадзіўся, вырас і сфармаваўся як мастак. Ён не часта наведваўся ў Лондан, што дазваляла засяродзіцца на працы і не мець лішніх і модных уплываў сталічных мастакоў. Генры Рэберн практычна не быў закрануты змярцвелымі схемах позняга класіцызму, не пераводзіў намаганні на стварэнне міфалагічных кампазіцый як Бенджамін Уэст(руск.) бел. або на партрэты алегорыямі як Джошуа Рэйналдс.

Сярод першых твораў — партрэт капітана Чарлза Інгліса(англ.) бел., якога мастак падаў каля гарматы згодна паданням аб гераізаваным вобразе брытанскага ваеннага. Партрэт спадабаўся. Пасля смерці Інгліса сям'я звярнулася да мастака зноў з просьбай перапісаць карціну, таму што Інгліс стаў контр-адміралам і сям'я жадала мець продка з высокім чынам. Раннія творы маюць разнастайныя кампазіцыі, пазнейшыя — даволі аднастайныя, нават падобнага фармату (бюст без рук). Сярод іх і творы ў межах параднага арыстакратычнага партрэта, схема якога ўжо была выпрацавана і зацверджана ў Брытанскай імперыі.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Мастаку менш удаваліся жаночыя партрэты, хоць яны не пазбаўленыя элегантнасці. Ён абагульняў і адзенне, і прычоскі, не выпісваючы падрабязна і дакладна валасы, а падаючы толькі іх раскошныя аб'ёмы. Мастак карыстаўся вадкімі алейнымі фарбамі і паверхня яго твораў вырабляла ўражанне акварэльнай тэхнікі.

У 1812 годзе яго абралі прэзідэнтам саюза мастакоў Эдынбурга. Яго ўплыў на мастацкую сітуацыю ў Шатландыі быў такім значным, што ён стаў адным з заснавальнікаў шатландскай школы жывапісу.

У 1815 годзе ён стаў паўнапраўным членам Каралеўскай Шатландскай акадэміі. 29 жніўня 1822 года кароль Георг IV даў яму тытул рыцара і прызначыў партрэтыстам яго вялікасці ў Шатландыі. Мастак памёр у Эдынбургу ў 1823 годзе.

Зноскі

Commons