Генцкі алтар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Lamgods open.jpg
«Генцкі алтар»
Губерт ван Эйк(руск.) бел., Ян ван Эйк
Генцкі алтар,
375×520 см
Сабор Святога Бавона(англ.) бел., Гент

Генцкі алтар — царкоўны створкавы алтар (алтар-складзень(руск.) бел.) у каталіцкім Саборы Святога Бавона(англ.) бел. ў бельгійскім горадзе Гент (правінцыя Усходняя Фландрыя). Створаны для сваёй сямейнай капліцы па замове генцкага бюргера Ёса Вейта(гал.) бел., багатага кцітара(руск.) бел. царквы Святога Яна Багаслова (XV стагоддзе), які пазней стаў саборам Святога Бавона (1561).

Надпіс на алтары паведамляе, што ён быў пачаты Губертам ван Эйкам, «найвялікшым з усіх», і скончаны яго братам Янам, «другім у мастацтве». Асвячоны 6 мая 1432 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Генцкі алтар — гэта вялікі паліптых з рухомымі драўлянымі бакавымі створкамі. Алтар складаецца з 24 панеляў, на якіх намаляваныя 258 чалавечых фігур. Вышыня алтара ў цэнтральнай частцы дасягае трох з паловай метраў, шырыня (у расчыненым выглядзе) — пяці метраў. Карціны, з якіх складаецца алтар, размешчаны на знешнім і ўнутраным баку алтара.

Тэмай алтара з'яўляецца глыбокая пашана Ягняці(руск.) бел. з Адкрыцця Яна Багаслова, згодна з якой прарокі, продкі, апосталы, пакутнікі і святыя сцякаюцца да алтара, на якім стаіць Ягня, якое сімвалізуе Хрыста.

Вонкавы бок[правіць | правіць зыходнік]

Алтар у закрытым стане

У закрытым стане на яго знешняй паверхні можна бачыць трох'ярусную жывапісную кампазіцыю.

Унізе намаляваны данатар(руск.) бел. Ёс Вейт і яго жонка Лізавета Бурлют, якія моляцца перад статуямі Іаана Хрысціцеля і Іаана Багаслова, выкананымі ў манахромнай тэхніцы грызайль[1].

У сярэднім шэрагу намаляваная сцэна Звеставання. Фігуры Дзевы Марыі і арханёла Гаўрыіла падзеленыя выявай акна, у якім бачны гарадскі пейзаж, які, як лічыцца, адпавядаў відарысу з акна ў доме Вейтаў.

У верхнім шэрагу карцін прадстаўлены фігуры старазапаветных прарокаў і паганскіх прарочыц, які прадказалі прышэсце Хрыста.

Усе выявы на знешняй плоскасці паліптыха падпарадкаваны ідэі дабравешчання або прадказанню прышэсця ў свет Хрыста, што павінна папярэднічаць тэме збавення. Гэта стварае ў зачыненым алтары пачуццё радаснай недасказанасці і чакання. Урачыстасць сцэны «Дабравешчання» — эпізод, які адчыняе ўнутраныя часткі алтара, дзе сцвярджаецца ідэя збавення людскіх грахоў, узнікае пачуццё ўзвышанай і хвалюючай завершанасці[1].

Унутраны бок[правіць | правіць зыходнік]

Падчас набажэнстваў, святаў алтар адкрываўся, тады ён станавіўся ўдвая большым і набываў новую ідэйную шматзначнасць.

У цэнтры змешчана выява Бога-Айца на прастоле[2]. Ля яго ног ляжыць карона, якая сімвалізуе перавагу над усімі царамі. Паабапал цэнтральнай фігуры паказаны Маці Боская і Іаан Хрысціцель. Гэта дамінанта алтарнай кампазіцыі, ад якой паслядоўна разгортваюцца далейшыя сэнсавыя пабудовы. Устойлівасць асноўнай вертыкалі падкрэсліваецца бакавымі фігурамі, больш дынамічнымі па сваёй пластыцы, а таксама выявамі ангелаў без крылаў, якія музіцыруюць. Адзін з анёлаў (Св. Цэцылія) іграе на аргане з металічнымі трубамі. Такім чынам, ажыццяўляецца пераход ад узвышанага і аддаленага вобраза Бога да пачуццёва-рэальнага жыцця.

Верхні рад алтара завяршаюць выявы Адама і Евы, над якімі знаходзяцца сцэны ахвяравання і забойства Авеля Каінам. Не высветленым сэнс гэтай іканаграфічнай праграмы, магчыма, першапачатковае размяшчэнне выяў было іншым.

Ніжні ярус алтара вырашаны інакш. Пяць выяўленчых палёў, запоўненых сотнямі фігур, зліваюцца ў адзіную панараму, цэнтрам якой з'яўляецца кампазіцыя «Пакланення Агнцу» як увасабленне ахвяравальнай місіі Хрыста. Асноўны матыў развіваецца ў вобразах прарокаў, прабацькоў, апосталаў, мучанікаў, святых, паломнікаў, якія рухаюцца да алтара, дзе знаходзіцца Боскае Ягня. Тут прадстаўлены іншы, чым у верхнім ярусе, аспект сакральнай рэальнасці, аднак абодва яны складаюць адзінства[1].

На правых бакавых створках намаляваныя шэсці пустэльнікаў і пілігрымаў. На левых створках — шэсце войска Хрыстова і Праведных Суддзяў.

Верхні шэраг

Ніжні шэраг

Гісторыя алтара[правіць | правіць зыходнік]

У 1566 годзе, падчас барацьбы Фландрыі супраць Іспаніі алтар перанеслі з царквы ў вежу Святога Бавона, а потым у ратушу. Пратэстанты, якія перамаглі ў Генце, вырашылі падарыць алтар англійскай каралеве Елізавеце ў падзяку за дапамогу ў вайне. Спадчыннік заказчыка алтара быў супраць і дамогся таго, каб алтар застаўся ў горадзе. Пасля пераходу ўлады да каталікоў у 1584 г. алтар усталявалі на ранейшым месцы.

У 1781 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II пры наведванні сабора выказаў незадаволенасць аголенымі фігурамі Адама і Евы. Створкі з іх фігурамі былі зняты і перанесены ў царкоўную бібліятэку.

У 1792 годзе французы вывезлі чатыры цэнтральныя часткі алтара ў Луўр. Напалеон хацеў атрымаць і бакавыя створкі алтара. Было прапанавана абмяняць гэтыя часткі алтара на карціны Рубенса, але ўлады Гента адмовіліся ад абмену. Людовік XVIII, які стаў каралём Францыі пасля паразы Напалеона, у 1815 вярнуў Генту чатыры створкі.

Пазней вікарый сабора выкраў некалькі створак і прадаў іх брусельскаму гандляру. Антыквар Ньівенхейс і калекцыянер Солі перапрадалі створкі прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму III для берлінскага Кайзер-музеума(руск.) бел..

У 1861 годзе ўрад Бельгіі за 50 000 франкаў купіла створкі з выявамі Адама і Евы. Часткі алтара былі змешчаныя ў музеі Бруселя.

У час Першай сусветнай вайны германскія войскі, якія ўступілі ў Бельгію ў 1914 годзе, спрабавалі знайсці часткі Гентскага алтара ў Бруселі і Генце. Канонік(руск.) бел. сабора Святога Бавона ван дэн Гейн з чатырма памочнікамі хавалі часткі алтара да 1918 года. Па ўмовах Версальскага мірнага дагавора Генту вярнулі бакавыя створкі, набытыя Прусіяй у 1821 для Кайзер-музеума.

У ноч з 10 на 11 красавіка 1934 года была выкрадзена створка алтара з выявай «Праведных суддзяў». Епіскап Гента атрымаў патрабаванне выплаціць 1000000 бельгійскіх франкаў за створку. 25 лістапада 1934 года жыхар Гентаа Арсен Кудэрцір паміраючы, паведаміў на споведзі, што ён выкраў створку і схаваў яе ў стале. Створку выявіць не ўдалося, і ў 1945 годзе яна была заменена копіяй працы мастака ван дэр Фекена.

Бельгійскія фашысты хацелі падарыць ўвесь алтар Гітлеру. 16 мая 1940 года алтар на трох грузавіках быў вывезены ў Францыю. Алтар быў змешчаны на захоўванне ў замак По. З фашысцкім урадам было падпісана пагадненне аб тым, што алтар можна будзе забраць з замка толькі пры згодзе трох бакоў — бургамістра Гента, прадстаўніка ўрада Вішы і германскага ўпаўнаважанага. У верасні 1942 года прадстаўнікі Германіі запатрабавалі перадаць ім Генцкі алтар. З замка По Генцкі алтар перавезлі ў Парыж і аб'ядналі з мастацкімі каштоўнасцямі, адабранымі для музея Гітлера ў Лінцы і для прыватнага збору Герынга. Далей алтар пераправілі ў замак Нойшванштайн.

У канцы вайны фашысты прынялі рашэнне пахаваць мастацкія скарбы ў закінутых шахтах. 10 красавіка 1945 года ў Зальцбург прыбыла некалькі грузавікоў з цяжкімі скрынямі. Гауптштурмфюрер СС Гельмут фон Гумель з памочнікамі са штаба Розенберга вырашылі знішчыць усе звезеных ў шахтах. Група аўстрыйскіх партызан змагла ўзяць пад кантроль шахты, і Кальтэнбрунер(руск.) бел. загадаў спыніць выбухі.

8 мая 1945 года Трэцяя амерыканская армія(руск.) бел. захапіла шахты. Алтар даставілі ў Мюнхен, а 20 жніўня 1945 года алтар вярнуўся ў Бельгію.

Іншыя дэталі[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне твора[правіць | правіць зыходнік]

«Генцкі алтар» — адметны і паказальны твор. У перадачы перспектывы, у малюнку, у веданні анатоміі жывапіс братоў Эйк значна саступае творам італьянскіх мастакоў, аднак нідэрландскія майстры паказваюць свет з незвычайнай падрабязнасцю. Кожная выяўленая дэталь ператвараецца ў высокі прадмет мастацтва. У гэтай якасці выказаліся традыцыі нідэрландскай кніжнай мініяцюры, якая атрымала значнае развіццё ў часы сярэдневякоўя[1]. Твор адкрывае новую эпоху ў нідэрландскім мастацтве, вылучаецца аб'ёмнасцю і пластычнай адчувальнасцю фігур, тонкай паэтычнасцю і майстэрствам у перадачы прасторы і святлопаветранага асяроддзя[1].

Сучасная версія Гентскага алтара[правіць | правіць зыходнік]

У рамках 54 Венецыянскай Біенале ў чэрвені 2011 года ажыццёўлены арт-праект Post-vs-Proto-Renaissance ўкраінскай мастачкі Аксаны Мась(укр.) бел. па стварэнні фрагментаў Гентскага алтара, сабраных з модуляў ў выглядзе пісанак(укр.) бел.[3](англ.) [4][5](англ.) . Кожны фрагмент Гентскага алтара памерам 6×6 метраў створаны з рукапісных драўляных яек. У цэлым інсталяцыя плошчай 92×134 метра ўвасоблена з 3 840 000 яек. У стварэнні інтэрнацыянальнага праекта ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш сарака краін светуref>На Софийской площади установят алтарь высотой с 8-этажный дом — Сегодня, 10 мая 2012 г.</ref>.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
  2. У некаторых крыніцах пішуць Хрыстос
  3. Serhii Horytsvit An altarpiece made of… eggs — The Day, № 19, 31 января 2011 г.
  4. Открытие украинского павильона на 54-й Венецианской биеннале — Телеканал СТБ. 1 июня 2011 г.
  5. Giant Easter egg «Altar of Nations» on display in Kiev — CNN iReport, 12 мая 2012 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons