Георгіеўская стужка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Георгіеўская стужка (руск.: георгиевская лента) — двухкаляровая стужка, якая ўжывалася ў афармленні шэрагу вайсковых узнагарод Расійскай імперыі і СССР.
Зьявілася ў 1769 годзе як дадатак да найвышэйшай узнагароды Расійскай імперыі — Ордэна святога Георгія, заснаванага расійскай iмператрысай Кацярынай II.
Жоўты колер сімвалізаваў расійскую імперскую карону, а чорны — двухгаловага арла[1][2].
У СССР георгіеўскія стужкі доўгі час не выкарыстоўваліся. Аднак у 1943 годзе быў заснаваны Ордэн Славы, да якога прыкладалася жоўта-чорная стужка, што атрымала назву гвардзейскай (руск.: гвардейская лента) [2].
-
Сцяг Маскоўскага цара (1693)
[правіць] Крыніцы
Зноскі
- ↑ Елена Якжик. Власти оскандалились с «георгиевскими» ленточками(руск.) // Салідарнасць, 18.06.2009
- ↑ 2,0 2,1 Ці належыць беларусам чапляць георгіеўскія стужкі? // Наша Ніва, 06.05.2010