Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч
Дата нараджэння 5 лютага 1939(1939-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1997(1997-12-18) (58 гадоў)
Род дзейнасці гінеколаг, акушэр
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Георгій Аляксеевіч Лукашэ́віч[1] (5 лютага 1939, вёска Стрэльна, Іванаўскі раён Брэсцкая вобласць18 снежня 1997) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На працягу 5 гадоў працаваў загадчыкам Матольскай сельскай участковай бальніцы.

З 1966 па 1967 г. клінічны ардынатар Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. інспектар-урач Вучонага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя БССР, 1972 па 1978 г. — сакратар.

У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».

З 1978 па 1983 г. — асістэнт, з 1983 па 1997 г. — дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі МДМІ.

У 1997 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Загадчык 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў з 10 лістапада па 18 снежня 1997 г.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў 194 працы, 10 метадычных рэкамендацый па акушэрстве і гінекалогіі, меў 4 аўтарскіх пасведчанні на вынаходніцтвы, 9 рацыяналізатарскіх прапаноў, сярэбраны медаль ВДНГ СССР, дыплом ВДНГ.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]