Георгій Канстанцінавіч Жукаў
Георгій Канстанцінавіч Жукаў (19 лістапада (1 снежня) 1896, в. Стралкоўка, Калужская губерня, Расійская імперыя — 18 ліпеня 1974, Масква, СССР) — савецкі палкаводзец, Маршал Савецкага Саюза (з 1943), міністр абароны СССР (1955—1957).
Г. К. Жукаў стаў найбольш вядомым палкаводцам Вялікай Айчыннай вайны, з чыім імем звязвалася большасць самых гучных перамог у вайне. Чатырохразовы Герой Савецкага Саюза, кавалер двух ордэнаў «Перамога», мноства іншых савецкіх і замежных ордэнаў і медаляў. 24 чэрвеня 1945 года прымаў Парад Перамогі на Чырвонай плошчы. У пасляваенны час займаў пост Глаўкама сухапутных войскаў, камандаваў Адэскай, затым Уральскай вайсковай акругамі. Пасля смерці Сталіна стаў міністрам абароны СССР. У 1958 годзе выключаны з складу ЦК партыі, зняты са ўсіх пастоў у арміі і адпраўлены на пенсію. Напісаў кнігу «Успаміны і разважанні», і гэта кніга неаданаразова перавыдавалася.
Ацэнка ролі Жукава ў гісторыі [правіць]
Пераважная большасць даследчыкаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны характарызуе Г. К. Жукава, як таленавітага палкаводца. Пра яго жыццё і дзейнасць напісана шмат артыкулаў і кніг, здымаліся кінастужкі. Сярод апошніх выпускаў кінематаграфіі — серыял «Жукаў». У многіх гарадах усталяваны помнікі Жукаву. У Мінску ў яго гонар названы адзін з праспектаў.
Разам з тым некаторыя пісьменнікі-публіцысты характарызуюць Г. К. Жукава, як жорсткага самаўпэўненага чалавека і карупцыянера (Аляксандр Бушкоў («Расія, якой не было»)) і ставяць пад пытанне яго талент палкаводца (Віктар Сувораў («Цень Перамогі»)).
Цікава, што ў цыкле апавяданняў Васіля Быкава «Сцяна» есць апавяданне «Палкаводзец», галоўны герой якога, Палкаводзец спыняе адступленне чырвонаармейцаў расстрэлам некалькіх вайскоўцаў без усялякага следства. Магчыма, што прататыпам гэтага персанажу стаў Г. К. Жукаў, бо на гэта есць наступныя намёкі: знешні выгляд, высокае становішча, бліскучыя перамогі. Таксама адна дэталь нагадвае некаторыя падзеі часоў Сталінградскай бітвы :"Палкаводзец узіраўся ў поплаў і асабліва далей, па той бок рэчкі, дзе з ляска выпаўзалі светлажоўтыя нямецкія танкі. Палкаводзец ужо сустракаўся з імі і ведаў, што гэта ён рашучымі дзеяннямі свайго войска змусіў нямецкае камандаванне перакінуць іх з Афрыкі, дзеля якой яны і былі афарбаваныя ў колер пустыні."[1].
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Жуков Г. К. Воспоминания и размышления. В 2 т. — М.: Олма-Пресс, 2002.
| Кавалеры ордэна «Перамога» | ||
|---|---|---|
| Двухразовыя |
А. М. Васілеўскі · Г. К. Жукаў · І. В. Сталін |
|
| Аднаразовыя | ||
| Замежныя | ||