Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў
Дата нараджэння 29 снежня 1895 (10 студзеня 1896)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1967(1967-05-24) (71 год)
Месца смерці
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак Ленінскай бібліятэкі ў Мінску (1930—1932) на паштовай марцы

Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў (29 снежня 1895 (10 студзеня 1896), в. Балахняты, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 24 мая 1967, Масква) — савецкі беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў маскоўскім ВХУТЕМАС (1922—1926). У 19261928 працаваў у Маскве, у 19281934 гадах — галоўным архітэктарам у НККГ БССР у Менску, з 1934 года — у Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Праект Дзяржаўнай бібліятэкі архітэктара Георгія Лаўрова, канец 1920-х гадоў. Масіўнае кнігасховішча ў левай частцы будынка ў выніку так і не было пабудаванае
Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Сярод праектаў Г. Л. Лаўрова жылгарадок Трохгорнай мануфактуры ў Маскве (1926—1928, сааўтары — архітэктар Г. Я. Вальфензон, інжынер В. А. Мураўёў), клінічны (1928—1930) і ўніверсітэцкі (1928—1931) гарадкі, галоўны корпус і карпусы факультэтаў БДУ[1], бібліятэку імя У. І. Леніна (1930—1932), будынак Політэхнічнага інстытута[1] (1934) у Менску, будынак драматычнага тэатра і кінатэатра ў Оршы (1930—1932), вучэбны корпус, інтэрнат на 1000 чалавек і бібліятэка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці (1930—1933), дом адпачынку ў Алушце (1939—1941, сааўтар В. В. Жараў), кінастудыя «Новая Албанія» ў Тыране (1952—1953), кінастудыі ў Алма-Аце, Ашхабадзе, Фрунзе (1956—59, у сааўт.), кінатэатры ў Сафіі (1951—1955, сааўтар В. І. Воранаў) і Бухарэсце (1952—1956, сааўтар М. І. Транквіліцкі).

Праект бібліятэкі імя У. І. Леніна не ажыццявіўся ў поўным аб’ёме[1].

Асабісты фонд Г. Л. Лаўрова (BY БГАНТД ф. 112, 20 адз. зах.) захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Зноскі

  1. а б в Васілеўскі П. Недабудаваны…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]