Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі
Дата нараджэння 3 ліпеня 1913(1913-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1990(1990-09-01) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1931—1959
Званне палкоўнік
Камандаваў 151-і стралковы полк, 211-я стралковая дывізія
Бітвы/войны Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
У адстаўцы дырэктар ПТВ у Іжэўску

Георгій Сяргеевіч Таміло́ўскі (3 ліпеня 1913, Мінск — 1 верасня 1990, Іжэўск) — Герой Савецкага Саюза (1943). Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 151-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі (13-я армія Цэнтральны фронт). Палкоўнік. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1931 г. У 1934 годзе скончыў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 г. на Бранскім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскім франтах.
Полк на чале з Г. Тамілоўскім вызначыўся ў ліпені—верасні 1943 г. У ліку першых фарсіраваў Дзясну, Дняпро, Прыпяць, вызваліў вялікую колькасць населеных пунктаў.

З чэрвеня 1944 года палкоўнік Тамілоўскі намеснік камандзіра 211-й Чарнігаўскай стралковай дывізіі, удзельнічаўшай у Львоўска-Сандамірскай аперацыі, у Карпатах, вызваленні Чэхаславакіі. . Пасля вайны Г. С. Тамілоўскі працягваў службу ў арміі. У 1949 г. скончыў курсы «Выстрал», у 1954 г. Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага Штаба. З 1959 г. палкоўнік Тамілоўскі ў адстаўцы. Жыў у сталіцы Удмуртыі горадзе Іжэўску. Працаваў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]