Георгій Фёдаравіч Юрчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Фёдаравіч Юрчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 студзеня 1928(1928-01-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 2014(2014-11-01) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Валянцiна Iванаўна Гатальская
Дзеці Вiкторыя, Мсцiслаў
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, парадыст, мовазнавец
Мова твораў беларуская

Георгій Фёдаравіч Юрчанка (31 студзеня 1928, вёска Кудрычы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1 лістапада 2014) — беларускі празаік, паэт-сатырык, парадыст, мовазнавец, літаратурны крытык[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гродзеншчыне. У 1959 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута[1] і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

З 1961 года — рэдактар, у 1962—1988 гадах загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым рэдакцыі філалогіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1959 года (воранаўская раённая газета «Путь социализма».)

Вядомы як парадыст, збіральнік народнай лексікі і дыялектнай фразеалогіі[1]. Выйшлі кнігі літаратурных пародый і эпіграм «Распрэжаны Пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), навукова-папулярная праца «На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навуковай дзейнасці П. П. Кабекі» (1986), дыялектныя слоўнікі «Дыялектны слоўнік: З гаворак Мсціслаўшчыны» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), збор дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны ў 3-х кнігах — «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), «Народнае вытворнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» ў 3-х кнігах (1981, 1983, 1985), «Сучаснае народнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» (1988).

Зноскі

  1. а б в г Юрченко Георгий Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]