Георг Агрыкала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Агрыкала
лац.: Georgius Agricola
Дата нараджэння 24 сакавіка 1494[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1555[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, мінералог, гісторык, інжынер, хімік, філосаф, металург
Навуковая сфера мінералогія
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Агрыкала[4] (лац.: Georgius Agricola, сапраўднае імя ням.: Georg Pawer — Георг Павер, Паўэр або Баўэр, літаральна: селянін; 24 сакавіка 1494 — 21 лістапада 1555) — нямецкі вучоны, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Георг Паўэр нарадзіўся 24 сакавіка 1494 года ў саксонскага горадзе Глаўхаў. З 1514 па 1518 вучыўся філалогіі у Лейпцыгскім універсітэце ў прафесара Петэра Мазелануса, гуманіста, паслядоўніка Эразма Ратэрдамскага.

У 1518—1522 гг. быў рэктарам школы ў Цвікаў.

З 1521 вывучаў у Лейпцыгу медыцыну, затым у 1523—1524 г. займаўся ў універсітэтах Балонні і Падуі.

У 1527 годзе пасяліўся ў якасці практычнага ўрача ў Іаахімстале ў Багеміі.

Перасяліўшыся У 1531 г. у Хемніц, ён цалкам прысвяціў сябе горнай справе, атрымаў ад курфюрста Морыца гадавое ўтрыманне і гатовую кватэру, а пасля заняў у Хемніцы месца гарадскога ўрача і быў бургамістрам.

Агрыкала быў першым сістэматычным мінералогам ў Германіі. Прымаючы пад увагу марфалагічныя прыкметы выкапняў, ён бачыў простыя і складаныя мінералы і падзяляў першыя на землі, канкрэцыі, камяні і металы. Гэтая сістэма лягла ў падмурак усіх далейшых мінералагічных работ да XVIII стагоддзя ўключна.

Вучоны сканаў 21 лістапада 1555 г. у Хемніцы.

Сачыненні і выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Bermannus sive de re metallica. Belles Lettres, Paris 1990, ISBN 2-251-34504-3 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1530)
  • De re metallica libri XII. Springer, Berlin 2004, ISBN 3-540-20870-4
  • De animantibus subterraneis liber. VDI-Verlag, Düsseldorf 1978, ISBN 3-18-400400-7 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1549)
  • De natura eorum, quae effluunt ex terra. SNM, Bratislava 1996, ISBN 80-85753-91-X (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546)
  • De natura fossilium libri X. Dover Publications, Mineola, N.Y. 2004, ISBN 0-486-49591-4 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546)
  • 1544: De ortu et causis subterraneorum libri V
  • 1546: De veteribus et novis metallis libri II
  • 1550: De mensuris quibus intervalla metimur liber
  • 1550: De precio metallorum et monetis liber III

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 24. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. а б Georgius Agricola // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 7.
  4. Напісанне імя і прозвішча Георг Агрыкала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.86.