Георг Багаты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Георг
ням.: Georg
Георг
Герцаг Баварска-Ландсхуцкі
1479 — 1503
Папярэднік: Людвіг IX
 
Нараджэнне: 15 жніўня 1455(1455-08-15)
Бургхаўзен
Смерць: 1 снежня 1503(1503-12-01) (48 гадоў)
Ландсхут
Дынастыя: Вітэльсбахі
Бацька: Людвіг IX
Маці: Амалія Саксонская
Жонка: Ядзвіга Ягелонка

Георг (ням.: Georg, 15 жніўня 1455 — 1 снежня 1503) — апошні герцаг Баварска-Ландсхуцкі (1479—1503).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Георг быў сынам баварска-ландсхуцкага герцага Людвіга IX і Амаліі Саксонскай. Кіраваць герцагствам стаў пасля смерці бацькі ў 1479 годзе. У саюзе з баварска-мюнхенскім герцагам Альбрэхтам IV Георг пачаў экспансію ў Пярэдняй Аўстрыі, аднак супраць гэтага выступіў імператар Фрыдрых III, які стварыў для процідзеяння Вітэльсбахам Швабскі саюз.

Хоць законы Вітэльсбахаў дапушчалі наследаванне толькі па мужчынскай лініяй, пасля смерці апошняга сына Георг 19 верасня 1496 года адпісаў герцагства сваёй дачцэ Елізавеце. Нягледзячы на сакрэтнасць, пра гэта стала вядома Альбрэхту, і той абвінаваціў Георга ў парушэнні законаў. Але Георг стаяў на сваім, і супрацьпаставіў сябе не толькі сям'і, але і імператару, якому не падабалася, што імперскімі землямі распараджаюцца без яго ведама.

У 1503 годзе Георг памёр. У сувязі з тым, што Рупрэхт — муж Елізаветы — падтрымаў палітыку памерлага цесця (дзякуючы якой ён бы стаў герцагам Баварыі-Ландсхут), выбухнула вайна за ландсхуцкую спадчыну, якая спусташыла Баварыю. Па яе выніках Рупрэхт атрымаў толькі адмыслова створанае невялікае герцагства Пфальц-Нойбург, а астатняя частка герцагства (за выключэннем невялікіх тэрыторый, якія адышлі імператару) была далучана да Баварска-Мюнхенскага герцагства.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1475 годзе Георг жаніўся на Ядзвізе, дачцы польскага караля Казіміра IV. Ландсхуцкае вяселле явілася найбуйнейшым святам сярэднявечнай Еўропы. У іх было пяцёра дзяцей:

  • Людвіг (1476—1496)
  • Рупрэхт (1477)
  • Елізавета (1478—1504), выйшла замуж за Рупрэхта, былога біскупа Фрайзінгскага
  • Маргарыта (1480—1531), стала манашкай
  • Вольфганг (1482)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]