Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Hegel portrait by Schlesinger 1831.jpg

Георг Вільгельм Фрыдрых ГЕГЕЛЬ (Georg Wilhelm Friedrich Hegel) (27 жніўня 1770 - 14 лістапада 1831), нямецкі філосаф стварыў сістэматычную тэорыю дыялектыкі.

Змест

[правіць] Жыццяпіс

Гегель нарадзіўся ў сям'і фінансавага служачага. У сем гадоў ён пайшоў у Штутгардскую гімназію, дзе выявіў здольнасці да старажытных моў і гісторыі. У 1788 г. пасля аканчэння гімназіі ён паступіў у Цюбінгенскі тэалагічны інстытут. Тут ён пасябраваў з Ф. Шэлінгам і паэтам Ф. Гельдэрлінам. У студэнцтве Гегель захапляўся Французскай рэвалюцыяй. У 1793 г. атрымлівае ступень магістра філасофіі. У тым жа годзе ён завяршае вучобу ў інстытуце, пасля чаго працуе хатнім настаўнікам у Берне і Франкфурце. У гэты перыяд ён стварае так званыя «тэалагічныя працы», апублікаваныя толькі ў 20-м стагоддзі - «Народная рэлігія і хрысціянства», «Жыццё Ісуса», «пазітыўнасць хрысціянскай рэлігіі».

Атрымаўшы спадчыну, Гегель змог заняцца акадэмічнай кар'ерай. З 1801 г. ён становіцца выкладчыкам Енскага універсітэта. Ён супрацоўнічае з Шэлінгам у выданні «крытычнага філасофскага часопіса». У тым жа 1801 г. ён абараняе дысертацыю «Аб арбіце планет». Гегель шмат працуе над стварэннем уласнай сістэмы, спрабуючы самыя розныя падыходы да яе абгрунтавання. У 1807 г. ён публікуе працу «Фенаменалогія духу», першую з сваіх значных прац. Шэраг яркіх выданняў «Фенаменалогія» (частку рукапісу якой, Гегель цудам выратаваў пры ўварванні французскіх войскаў у Ену) - «Дыялектыка раба і гаспадара» як эцюд аб волі, магчымай толькі праз рабства, канцэпцыя «нешчаслівай свядомасці» і інш.

Пакінуўшы Ену, Гегель (пры дапамозе свайго сябра Ф. І. Нітхамера) уладкоўваецца рэдактарам «Бамбергскай газеты» у Баварыі. Нягледзячы на ўмераны характар публікацый, газета зачыняецца з цэнзурных пабуджэнняў. З 1808 па 1816 гады Гегель - дырэктар гімназіі ў Нюрнберзе. У 1811 г. ён жэніца (у шлюбе ён меў дзяцей, быў у яго і пазашлюбных сын). Публікуе адну з цэнтральных сваіх прац - «Навука логікі» (у трох кнігах - 1812, 1813 і 1815 г.). ......


У нядзелю 14 лістапада 1831 г. перад абедам яму раптам стала дрэнна. Лекары нічога не змаглі зрабіць, і ў вечары Гегеля не стала. Дыягназ быў - халера. Смерць Гегеля падняла кошт на яго кнігі і падняла папулярнасць самога аўтара.

[правіць] Вучэнне

[правіць] Дыялектыка

Стварыў сістэматычную тэорыю дыялектыкі, цэнтральнымі паняццямі якой з'яўляюцца тэза, антытэза і сінтэз (у Гегеля гэтыя паняцці завуцца па-іншаму!) Вось ключавыя паняцці Гегелеўскай дыялектыкі:

  • Праўдзівае з'яўляецца цэлым: Толькі цэлае з'яўляецца праўдзівым, а асобныя рэчы з'яўляюцца момантамі цэлага і асобна ўзятыя непраўдзівымі. Гегель лічыць, што антытэза знаходзіцца ў тэзе, паколькі абодва паняцця суадносяцца да чагосці вышэйшага, агульнага. Для гэтага патрабуецца праход праз іншае. Такім чынам, асобна існуе толькі таму, што існуе іншае, разам з якім яны з'яўляюцца цэласнасцю.
  • Процівагі: У стане сінтэзу процівагі паміж тэзай і антытэзай нейтралізуюцца. Яны адначасова знікаюць, застаюцца і пераходзяць на больш высокі ўзровень.
  • Дыялектыка ў мысленні і быцці: Для Гегеля Дыялектыка з'яўляецца не толькі метадам мыслення, але і формай, у якой развіваецца ўсё быццё. Пры гэтым, дыялектычны самарух нашага мыслення і дыялектычны самарух быцця з'яўляецца па ісце адным і тым жа працэсам.
  • Адзінства і змаганне супрацьлегласцяў: Быццё складаецца з шматлікіх супрацьлегласцяў. Супрацьлегласці з'яўляецца рухаючою сілай, а рух з'яўляецца перадумовай існавання, напр. патрэбнасць чалавечай істоты. Патрэбнасць-гэта супярэчлівасць паміж існым і жаданым станам. З гэтай супярэчлівасці ўзнікае чалавечая дзеянне.
  • Колькаснае і якаснае: канстатаванне пераходу ад колькасных змен да якасных, напрыклад, вада не перастае быць вадкасцю датуль, пакуль яна мае тэмпературу ад 0 да 100 градусаў. Ніжэй нуля яна становіцца або цвёрдай, або набывае газападобныя формы.
  • Развіццё ад найнізкага да вышэйшага: у эвалюцыі назіраецца развіццё ад простых структур да больш складаным.
  • Адмаўленне адмаўлення: развіццё ідзе як адмаўленне адмаўлення.
  • Дыялектыка панавання і прыгону: Прыклад, які магчыма натхніў Маркса. Сінтэзам гэтай дыялектыкі з'яўляецца воля. Паколькі сусветная гісторыя паходзіць з абсалютнага духу, які з'яўляецца вольным, развіццё падзей можна звязаць з воляй. Маркс выводзіць з гэтага ідэю класавага змагання.

[правіць] Абсалютны ідэалізм

Гегель сінтэзуе з суб'ектыўнага ідэалізму Фіхтэ (матэрыяльны мір з'яўляецца прадуктам суб'ектыўнага духу) і аб'ектыўнага ідэалізму Шэлінга (суб'ектыўны дух з'яўляецца прадуктам матэрыяльнага міру, а матэрыяльны мір з'яўляецца па сваёй ісце аб'ектыўным духам) абсалютны ідэалізм, дзе суб'ектыўны і аб'ектыўны дух ідэнтычныя і адначасова неідэнтычныя. Такое выказванне не адпавядае арыстоцелевай логіцы. Але Гегель менавіта жадаў стварыць дыялектычную логіку, якая пераўзыходзіць арыстоцелеву. У савецкай літаратуры Гегелеўская філасофія звалася аб'ектыўным ідэалізм.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве