Георг Пурбах
| Георг Пурбах | |
| Georg von Peuerbach | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Пурбах |
| Дата смерці: |
4 красавіка 1461 (37 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: |
астраном і матэматык |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: | |
| Вядомыя вучні: | |
Георг Пурбах[1] , таксама Георг Поербах (ням.: Georg von Peuerbach, Пурбах пад Лінцам, 30 мая 1423 - Вена, 4 красавіка 1461) — аўстрыйскі астраном і матэматык, старэйшы таварыш і настаўнік Рэгіямантана.
Георг Пурбах паступіў у Венскі ўніверсітэт вясной 1446, у досыць познім узросце, у 23 гады. Выдатныя здольнасці дазволілі яму праз паўтары гады зрабіцца бакалаўрам, двума гадамі пазней - ліцыенатам, а ў лютым 1453 ён быў удастоены ступені магістра. Яго настаўнікам матэматыкі быў, верагодна, Іаган Гмундэн. Падчас навучання Пурбах некалькі гадоў правёў у Германіі, Францыі і Італіі. У Італіі Пурбах пазнаёміўся з Мікалаем Кузанскім і Джавані Б'янкіні. Вярнуўшыся на радзіму, Пурбах некаторы час знаходзіўся ў вельмі благім матэрыяльным становішчы, пакуль не стаў прыдворным астролагам. Неўзабаве ён пачаў выкладаць у Венскім універсітэце, дзе чытаў лекцыі як па астраноміі і матэматыцы, так і па гуманітарных прадметах.
[правіць] Працы
- Sex primi libri epitomatis Almagesti, completed by Regiomontanus (Venice, 1496; Basel, 1543; Nuremberg, 1550);
- Tractatus Georgii Peurbachii Super Propositiones Ptolemaei de Sinubus & Chordis. Norimbergae 1541, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek - Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
- Georgii Purbachii ... Dispositiones Motuum Coelestium, Quas Theorias Planetarum vocant. Wittebergae 1653, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek - Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
- Quadratu(m) Geometricu(m) prae clarissimi Mathematici Georgij Burbachij. Nurenberge 1516, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek - Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
- Scripta Clarissimi Mathematici M. Ioannis Regiomontani. Norimbergae 1544, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek - Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Пурбах і Поербах у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.125.
[правіць] Літаратура
- Aiton E. J. Peurbach's 'Theoricae novae planetarum', Osiris, 3, 1987, p. 4-43.
- Dobrzycki J., Kremer R. L. Peurbach and Maragha astronomy? The 'Ephemerides' of Johannes Angelus and their implications. Journal for History of Astronomy, 27, 1996, p. 187-237.
- Langermann T. Y. Peurbach in the Hebrew tradition. Journal for History of Astronomy, 29, 1998, p. 137-150.
