Георг Фрыдрых Бернхард Рыман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернхард Рыман
Bernhard Riemann
Дата нараджэння 17 верасня 1826(1826-09-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1866(1866-07-20)[1][3][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Friedrich Bernhard Riemann[d][5]
Маці Charlotte Ebell[d][5]
Жонка Elise Koch[d]
Род дзейнасці матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, прафесар
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[6] (16 снежня 1851) і габілітаваны доктар[6] (10 чэрвеня 1854)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Фрыдрых Гаус[7]
Вядомыя вучні Ernst Christian Julius Schering[d] і Gustav Roch[d]
Вядомы як заснавальнік рыманавай геаметрыі
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Фрыдрых Бернхард Рыман (ням.: Georg-Friedrich-Bernhard Riemann; 17 верасня 1826, Брэзеленц, Гановер — 20 ліпеня 1866, Селаска, Італія, каля Лага-Маджорэ) — нямецкі матэматык. За сваё кароткае жыццё (усяго 10 гадоў працы) ён ператварыў адразу некалькі раздзелаў матэматыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беднага пастара, другім з шасці яго дзяцей, у вёсцы Брэзеленц, недалёка ад Даненберга. Маці Рымана памерла ад сухотаў, калі ён яшчэ вучыўся ў школе; ад гэтай жа хваробы памерлі дзве яго сястры.

Схільнасці да матэматыкі выяўляліся ў маладога Рымана яшчэ ў дзяцінстве, але, саступаючы жаданням бацькі, Рыман паступіў у 1846 годзе ў Гётынгенскі ўніверсітэт для вывучэння філалогіі і тэалогіі. Аднак тут ён слухае лекцыі Гаўса і прымае канчатковае рашэнне стаць матэматыкам.

1847: пераходзіць у Берлінскі ўніверсітэт, слухае лекцыі Дырыхле, Якобі і Штайнера.

1849: вяртаецца ў Гётынген. Знаёміцца з Веберам, які становіцца яго настаўнікам і блізкім сябрам. Годам пазней набывае яшчэ аднаго сябра — Дэдэкінда.

1851: абараняе доктарскую «Падставы тэорыі функцый комплекснай зменнай». У ёй Рыман увёў паняцце, пазней вядомае як рыманава паверхня.

1854: Каб прэтэндаваць на пасаду экстраардынарнага прафесара, Рыман па статуце павінен выступіць перад прафесарскім складам. У прысутнасці Гаўса Рыман чытае гістарычны даклад «Аб гіпотэзах, якія ляжаць у падставе геаметрыі». З яго пачынаецца рыманава геаметрыя.

Даклад не дапамог — Рымана не зацвярджаюць. Аднак тэкст выступу быў апублікаваны, хоць і з вялікім спазненнем (1868), і гэта стала эпахальнай падзеяй для геаметрыі. У канчатковым рахунку Рыман быў прыняты прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта, чытае курс абелевых функцый.

1857: публікуе класічныя працы па тэорыі абелевых функцый і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пераведзены на пасаду экстраардынарнага прафесара Гётынгенскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Georg Friedrich Bernhard Riemann // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bernhard Riemann // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. а б http://www.encyclopedia.com/people/science-and-technology/mathematics-biographies/bernhard-riemann Праверана 17 верасня 2017.
  7. http://www.genealogy.ams.org/id.php?id=18232
  8. Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematics Праверана 17 верасня 2017.
  9. Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematics Праверана 17 верасня 2017.
  10. Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematicsen Праверана 17 верасня 2017.