Георг Эрнст Шталь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Георг Эрнст Шталь
ням.: Georg Ernst Stahl
Georg Ernst Stahl.png
Дата нараджэння:

22 кастрычніка 1659(1659-10-22)

Месца нараджэння:

Ансбах, Баварыя

Дата смерці:

14 мая 1734(1734-05-14) (74 гады)

Месца смерці:

Берлін, каралеўства Прусія

Краіна:

Flag of Germany.svg Германія

Навуковая сфера:

хімія

Альма-матэр:

Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера

Георг Эрнст Шталь (ням.: Georg Ernst Stahl; 22 кастрычніка 1659, Ансбах, Баварыя - 14 мая 1734, Берлін, Каралеўства Прусія) — нямецкі ўрач і хімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1683 годзе скончыў медыцынскі факультэт Іенскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта стаў там жа прыват-дацэнтам, а затым прафесарам медыцыны. З 1687 - прыдворны ўрач герцага Саксен-Веймарскага Іагана Эрнста. З 1694 - прафесар універсітэта ў Гале. З 1716 - лейб-медык прускага караля Фрыдрыха Вільгельма I. У Берліне ён стаў прэзідэнтам Медыцынскай калегіі - вышэйшай медыцынскай установы Прусіі. Дзякуючы яго намаганням у Берліне была заснавана медыка-хірургічная калегія для падрыхтоўкі ваенных урачоў.

Развіваючы погляды І. І. Бехера, сфармуляваў (упершыню у 1697, падрабязна ў 1703) тэорыю флагістона. Гэтая тэорыя, якая аб'ядноўвала шматлікія звесткі аб працэсах аднаўлення і гарэння, атрымала шырокае распаўсюджванне ў XVIII стагоддзі. Флагістонная тэорыя Шталя стала першай тэорыяй навуковай хіміі, і адыграла важную ролю ў канчатковым вызваленні хіміі ад алхіміі. Работы па даследаванні газаў і працы А. Лавуазье абверглі тэорыю флагістона ў канцы XVIII стагоддзя. У сваіх працах па фізіялогіі Шталь выступаў віталістам.