Гептархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брытанскія астравы каля 802 года

Гептархія (англ.: Heptarchy ад грэч.: ἑπτά і грэч.: ἀρχή — сем і дзяржава), назва перыяду ў гісторыі Англіі ад зыходу рымлян да аб'яднання краіны пад уладай Эгберта Уэсекскага (~500 — сяр. IX ст.), калі на востраве Брытанія існавала сем ранніх германскіх асобных каралеўстваў — тры дзяржавы англаў (Нартумбрыя, Мерсія, Усходняя Англія), тры дзяржавы саксаў (Сасекс, Уэсекс, Эсекс) і адна дзяржава ютаў (Кент). Першая зафіксаваная ўзгадка назвы — у творах гісторыка XII ст. Генрыха Хантынгдонскага.